Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Няміза ж. Старажытная назва Усяслаўкі (Услаўкі) - прытоку Друці. Але ў народзе гэтую рачулку, між іншага, значна большую за менскую Нямігу, называюць Услаўка, заместа Ўсяслаўка, а некаторыя з старэйшага пакаленьня — Няміза (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 222). Нячаеўцы мн. Агульнае ад Нячаеў (С. Нячаеў - рускі рэвалюцыянер, бунтаўшчык-анархіст). Нячаеўцы, далгушаўцы, чайкоўцы пачалі будзіць закатаваную, сонную, абыякавую да свайго гора айчыну (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 97). Нямецкі Ордэн (Тэўтонскі Ордэн) м. Каталіцкая рыцарска-манаская арганізацыя і дзяржава, заснаваная ў Палесціне ў 1198-1199 гг. пасля трэцяга крыжовага паходу для барацьбы з «нявернымі» (мусульманамі), якая пашырала сваю тэрыторыю захопніцкімі войнамі (вайна з прусамі, паходы на Вялікае княства Літоўскае і Польшчу, экспансія ў Гданьскае Памор'е і інш.)...свабодным па-сапраўднаму застаўся толькі Нямецкі Ордэн, Тэўтонскаму ж, які пануе паблізу ад славянскіх земляў, пакуль не пагражае княжая ўлада, і ён дапамагае папе ператвараць язычнікаў у хрысціян (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 115). Падляшша (Падляссе) [зямля «пад ляхамі», «пад лясамі»] н. Гістарычная вобласць на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў у басейне Заходняга Буга і Нарава (у XIII-XIV стст. цалкам увайшла ў Вялікае княства Літоўскае). [На карце] бурштынавымі каменьчыкамі азначаныя былі крэпасці і гарады не толькі Княства, але і суседзяў - ліваў, зямгалаў, ляхаў і, вядома, немцаў. А яшчэ - маскавітаў, цверычан, уладзімірцаў. А далей - Кіева, Падляшша, Падоліі... (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 519). Трокскае княства, Жмудзь, Падляшша, Палессе, Берасцейскія і Гарадзенскія землі, большую частку Лідскай і трохі Новагародскай земляў узяў сабе Кейстут (там жа, 564). [Пётр:] -..працягні ты руку, і Гародня - твая... Беларусь — твая... Жмойская зямля — твая... Падляшша - тваё... Каралеўства — тваё... Палова зямлі - твая (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 149). Падолле і Падолія ж. Гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Украіны ў басейне ракі Паўднёвы Буг і ў левабярэжжы басейна ракі Днестр (тэрыторыя сучасных Вінніцкай, Хмяльніцкай, паўночнай часткі Адэскай і паўднёвай часткі Цярнопальскай абласцей). Ад Цуднава аж да межаў Падолля — паўсюль улетку можна бачыць нівы, засеяныя буйною пшаніцаю; тут зямля без вялікіх намаганняў аратага дае багаты плён (Ян Баршчэўскі. Душа не ў сваім целе - Выбр. тв., 317). Выйграюць яны [крыжакі] тут — іх сілы ўмацуюць Падолле і Валынь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паморе
5 👁
 ◀  / 658  ▶