былоіі вольнасці і таго, як яшчэ пры Міндоўгу не раз прымушалі гордага князя ратавацца ад ваяўнічых жамойтаў і аўкштайтаў, якія разам з нальшчанамі і яцвягамі калыхалі трон (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 443). «Народная воля» ж. Найбольш значная тайная рэвалюцыйная народніцкая арганізацыя (партыя) у Расіі ў 1879-1886 гг., якая ўзнікла ў выніку расколу «Зямлі і волі»...у казематы Петрапаўлаўскай крэпасці трапіў адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнай партыі «Народная воля» Аляксандр Дзмітрыевіч Міхайлаў (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 143). «Наша доля» ж. Першая легальная беларуская газета, якая выходзіла ў Вільні з 1 верасня 1906 г. Дзякуй! і хай «Наша доля» Часцей к нам прыходзе» (Я. Купала. «Нашай долі» - 36. тв., I, 140). Гэй! ўсе разам без патолі, Беларусы-дзеці! Пашлём дзякуй «Нашай долі», Родненькай газеце (там жа). Нікея [гр. Nikaia] ж. Старажытны горад у Малой Азіі, сучасны Ізнік (з канца IV да пачатку XIII ст. - буйнейшы гандлёва-рамесніцкі і культурны цэнтр Візантыі; у 1204-1261 гг. - сталіца Нікейскай імперыі). Шкадаваў, што столькі часу прайшло ў гісторыі Візантыі, калі яе мастацтва было, як прыціснутае, і каб не Нікея, мала чаго сапраўды грэчаскага захавалася б па сёння (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 242). Калі правіцель Нікеі, а цяпер ужо і ўсёй адноўленай Візантыйскай імперыі, паўстаў у варотах, зверху на яго абрынулася такое мноства ружавых пялёсткаў, што здавалася, яны засыплюць пераможцу і военачальнікаў (там жа, 232). Nikolaus [ад Святога Мікалая, які прыносіць дзецям падарункі] м. Традыцыйны калядны падарунак: пернік. Былі тут і пернікі, выпечаныя ў розных формах: у форме Nikolaus 'аў зь белай барадой, сагнутых пад цяжкасьцю падарункаў, якія яны несьлі ў торбах для дзяцей; у форме сэрцаў розных якасьцяў і вялічыняў зь дзірачкамі пасярод, празь якія працягнуты шнуркі (гэта для таго, каб купіўшы зараз-жа мог яго павесіць за гузік на грудзях (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 199). НКВД [руск. Народный комиссариат внутренних дел] м. Раман Корзюк пераступіў парог НКВД першы раз у жыцьці (М. Сяднёў. PaMau Корзюк — К, № 7, 45). НКУС м. Народны камісарыят унутраных спраў БССР. А тут якраз і трэба найболый высьцерагацца, бо НКУС, бясспрэчна, ведае прыказку: «Што ў цьвярозагаў галаве, то ў п'янага на языку» (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»- ХБ, 118). Прачытаў на адным [лозунгу].' «ЧК-ДПУ—НКУС — вартаўнік рэвалюцыйнай законнасьці» (там жа
Дадатковыя словы
внутреннйх, комйссарйат, пянага
3 👁