Менск (Менеск) м. Мінск...паўстанцы Кастуся Каліноўскага ўрахумілі закінутыя дзьве літні, у якіх выраблялася зороя для іх: адна ў балоціста-лясістай мясцовасьці на поўдзень ад Менску, гэта. мабыць, наша, а другая неіідзе каля Тэльшына ці Цэльшына, на поўнач, здаецца, ад Горадні... (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі - ХБ, 210). Апрача Менску, на паўдзённых подступах Полацкае дзяржавы зь ведамых нам гарадоў былі ўмацаваныя: Друцак, Ворша і, мабыць, Копысь (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 221). Меншчына ж. Міншчына. У абсягу Меншчыны ёсьць нямала малых і вялікіх катлавінаў (М. Цэлеш. Ападкі — ХБ, 110). Мікалаеўскі, прым. Які мае адносіны да цара Мікалая з дынастыі Раманавых. 0 Як мікалаеўскі салдат Мікіта (хадзіць, ісці) - зладжана, чаканячы крокі. Калі ён [певень] cmynae па падлозе, здаецца, што гэта ходзіць чалавек у цяжкіх ботах, такт адбівае, як мікалаеўскі салдат Мікіта (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., Ill, 245-246). «Мікіта» м. Беларускі народны танец. Танцуюць «лявоніху», «мяцеліцу», «мікіту» і іншыя танцы (Я. Купала. Прымакі - 36. тв., VI, 265). «Младатурак» [руск.] м. Буржуазная прагрэсіўная палітычная партыя ў султанскай Турцыі ў канцы XIX - пачатку XX ст. Водзіць гандаль, як быкамі, «Младатурак» султанамі (Я. Купала. Калатуха 36. тв„ II, 119). Муштарп м. Планета Юпітэр, якая, на думку старадаўніх персаў, спрыяе мудрасці. - Я толькі малю, каб заўсёды гарэла над тваёй галавой зорка Муштарп'. (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 136). Мяхвода м. Мефодзій...сваяручныя пісаньні братоў Кірыла і Мяхвода (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 82). Нальшчаны і Нальшаны мн. Гістарычная вобласць, якая знаходзілася на паўночна-заходняй ускраіне Беларусі (адна з нямецкіх хронік сталіцай Нальшчан называе Крэва). [Міндоўг:] - Яму [Войшалку] хочацца быць вялікім князем, які аб'яднае вакол Новагародка Літву, Жамойць, Куронію, Нальшчаны, Дзяволтву — усіх, каго прыціснуў сваім мячом я, а не Войшалк! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 257). Язычнікі — а гэта былі і Аўкштота, і Жамойць, / Крэва, і Дзяволтва, і Літва, і Нальшчаны — верылі ў Шкляную Гару, на якой вершыцца суд багоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 421). Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 85). // Балцкая племянная групоўка. He забывалі яны [балты] перш-наперш
Дадатковыя словы
абяднае, зброя
3 👁