Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
кіруе Масковіяй пры малалетнім цару (А. Петрашкевіч. Ахвяра ўласнага авантурызму - ЭСФ, 414). Афанасій Філіповіч сем год вучыў «царэвіча маскоўскага» - яшчэ аднаго самазванца на шапку Манамаха (В. Чаропка. Афанасій Філіповіч - ЭСФ, 414). «Манчыз» м. Назва танца. [Паўлінка]: (да Адольфа). А якія ж вы танцы гуляеце? [Адольф]: Гэрц-польку, падзі-спаць, манчыз, падзі-кварту (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 214). [Паўлінка]: А пан Адольф можа б хацеў, каб завялі якога манчыза?! (там жа, 220). Мар'ін Гарадок м. Марыенбург (сталіца тэўтонскіх рыцараў з 1309 г.). 3 Рыгі і Мар'іна Гарадка перлі рыцары, паход за паходам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 38). Марыенбург м. Афіцыйная назва г. Алуксне (Латвія) да 1917 г. - Бываў я [князь] на Гоцкім беразе, у Рызе, у Марыенбурзе, у Мемелі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 148). Масковія ж. Назва Маскоўскай дзяржавы, сустракаемая ў апісаннях замежных падарожнікаў, якія пабывалі ў ёй у XV-XVII стст. [Аляксандр:] - Але як памагаюць нам палякі ў вайне з Масковіяй? (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 145). Ягоная гульня [у варцобы] уключала ў сябе велізарныя прасторы і агромністыя войскі некалькіх дзяржаў, а сягалаяна далёка на поўдзень, да папскага двара, і наўсход,.. іў далёкую Масковію, якая пачынае ўсё болей паднімаць галаву (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 420). Лічыцца з Масковіяй - гэта было нешта новае ў нашай палітыцы, але вялікі князь умеў узважаць рэаліі, і маскоўскія паслы прымаліся цяпер на тым жа найвышэйшым узроўні, што і пасланнікі папы рымскага ці іншых гасударстваў Еўропы (там жа, 457). Матавіліха ж. Гістарычны раён Пермі (узнік як рабочы пасёлак у 1736 г. пры медзеплавільным заводзе). Вярнуўся Шкунда на завод У Матаеіліху над Камай (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 12 т., X, 325). «Мельнік» м. Беларускі народны танец. Ці «Мяцеліца», ці «Юрка», «Мельнік», ці «Антошка», - Усё ў яго [Буйніцкага] сыходзіць гладка (Я. Купала. Ігнату Буйніцкаму- 36. тв., III, 11). Мемель м. Так немцы называлі літоўскі горад Клайпеду. - Бываў я [князь] на Гоцкім беразе, у Рызе, у Марыенбурзе, у Мемелі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 148). Мемельсберг м. Тое, што Мемель. Калі яе [крэпасць] возьмуць, дык паколькі летась на землях ламатаў, «падораных» Міндоўгам тэўтонцам, заявіўся ордэнскі замак Мемельсберг і яшчэ паколькі Ордэн з Прусіі спалучаецца з лівонцамі з Курляндыі, то ўсё гэта не можа не занепакоіць: узбярэжжам Варажскага мора авалодаюць крыжакі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

марін, маріна
1 👁
 ◀  / 658  ▶