Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
тусь:] -А жыхары. якія называюць сябе ліцвінамі. a свой край Літвою? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, 1, 302). А Літва-Беларусь. — Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, — упарта, кусаючы вусны, сказаў юнак. -Ямаю на ўвазе Літву-Беларусь... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 308). Люблінская вунія м. Міжнародна-прававы акт аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай у 1569 г. (г. Люблін) у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Комплекс нізшасьці гэтай пачаў расьці ў нашай псыхіцы ад часоў, калі нас выраклася наша кіруючая эліта. Гэта - вынік Люблінскай вуніі! (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 75). «Лявоніха» ж. Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. Улявонісе імклівай Пары стройныя ідуць (П. Броўка - ТСБМ, III, 71). Што называецца, Музыка рэжа; Полька, лявоніха, Знай не залежа! (Я. Купала. Фэлькава вяселле - 36. тв., II, 52). Да штобусёрасказаці:..Як хлопцы, дзеўкі скакалі «Лявоніху», то «бычка», «Мяцеліцу», «казачка» (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон - Тв., 195). Мазовія ж. Гістарычная вобласць Польшчы ў сярэднім цячэнні Віслы і ніжнім цячэнні Нарава і Буга, у раннім сярэднявеччы таксама тэрыторыя рассялення польскага племя мазаўшан. Крыжакі, Полацк і Ноўгарад, Уладзіміра-Суздальскае княства, Чарнігаў, Галіцка-Валынская зямля, Куявія і Мазовія, а над усімі гэтымі супернікамі манголы — вось з кім, можа, прыйдзецца сутыкнуцца...(Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 85). Галоўны муралей Нарбут, у якога была жонка з Мазовіі - адна з дачок прыдворных дыпламатаў, што прыязджалі да нас у Новагародак, —раптам загарэўся жаданнем пабудаваць касцёл францысканцаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 450). - Бо твой Аморозі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візскай зямлі... «Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унук мечніка Візскай зямлі...» А Візская зямля - гэта Мазовія (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 308). Малы Конь м. Даўняя славянская назва сузор'я Блізнят...шукала Жывена і Малога Каня — яшчэ і так называлі Ашвінаў у яе на радзіме (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 261). Манамах м. Кіеўскі князь Уладзімір Манамах (1053-1125). 0 Надзець шапку Манамаха — стаць адзіным, поўнаўладным кіраўніком дзяржавы. Патаемнай жа марай Жыгімонта было самому надзець тую клятую шапку Манамаха (А. Петрашкевіч. Рупнасць дзяржаўнай асобы пра суверэнітэт Айчыны - ЭСФ, 235). Шапка Манамаха галаўны ўбор як сімвал царскай улады ў Расіі; адзінае, поўнаўладнае кіраўніцтва дзяржавай. Хто б мог падумаць, акрамя хіба самога авантурыста Глінскага, што ён, хоць і не ў шапцы Манамаха, а ўсё ж па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднання, амброзі, сузоря
11 👁
 ◀  / 658  ▶