Кхран ж. Так называлі Візантыю тыбетцы. He адразу Жывена дабедалася, як трапіў сюды, у краіну Кхран, тыбецкі лекар, які ў маладосці жыў пад Дахам Свету ў будыйскім манастыры і рыхтаваўся да манаства (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 159). Ледзянец м. Даўней гэтай назвай палачане і наўгародцы называлі эстонскі горад Лінданісе - будучы Талін. Калі Вячка на некалькі дзён вярнуўся ў Кукейнос з Ледзянца, расказала мужу аб гаворцы з Клімятам Аднарукам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 177). Ленінград м. Санкт-Пецярбург. [Саламон:] - Прыдзецца яшчэ да Мінска і даЛенінграда тут, намесцы, здорава папрацаваць (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв., 289). ЛесБел м. Орган дзяржаўнага кіравання лясной гаспадаркай БССР. Плян нарыхтовак лесу нашы бюракраты склалі, у Маскве зацьвердзілі й перадалі ЛесБелу для выкананьня, a пра тое, што няма каму й няма на чым вывезьцілес, забыліся... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 74). Лёндын (Лёндан) м. Лондан. [Ян]: Зведаў я амаль паўсвета, Быў у Парыжы і ў Лёндыне, 1 во ўсё-ткі ў мае леты Даў злавіць сябе дзяўчыне (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв.,72). Лівонскі ордэн [першапачатковая назва Браты рыцарства Хрыстова - Fratres militiae Christi} м. Агрэсіўная каталіцкая дзяржаўная і ваенна-палітычная арганізацыя рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы (1237-1562), філіял Нямецкага (Тэўтонскага) ордэна. Увесь тыдзень палацавая чэлядзь мыла мэблю, чысціла, націрала сталы халадзенкаймятай, шліфавала ружовыя гранітныя камяні на падлозе ў пакоях, прызначаных для іх светласці пасланнікаў рыжскага магістрата, Лівонскага ордэна і дацкага намесніка Рэвельскай зямлі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 421). Але ж дзесяткі тысяч курганоў стаяць на беларускай зямлі! I ляжаць пад імі сатлелыя косці чужаземных захопнікаў: рыцараў Ліеонскага ордэна, татарскіх ханаў, шведскіх рэйтараў (Я. Колас. Трыццаць савецкіх год - 36. тв. у 12 т., XI, 370). Літва ж. Землі паміж сённяшнімі Навагрудкам, Маладзечнам, Мінскам і Слонімам; тагачасная Міндоўгава. Ваявалі яцвягі супроць кіяўлянаў, палякаў, а потым з крыжакамі. Ад Палесся да Вільні, ад Горадні на Навагрудак — гэтая ўся зямля звалася Літвой (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 175). А даўсяго нам патрэбна простая, цярплівая і ваяўнічая Літва (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 84). [Усяслаў:] — Скажу табе [Ганне] шчыра: перш, чым даеаць Мендогу сілу і напускаць яго на Літву, каб ён заваяваў яе і падначаліў Навагародку, я гадаў: з якой княжнай ажаніць яго? (там жа, 208). [Вежа:] — А заўтра наш... гм... Аўгуст... далучыць да Гродзенскай губерні Варшаву. [Кас21а
1 👁