пому - He аб нашых жа, вядома (К. Крапіва. На «Крэсах Усходніх» 36. тв., I, 28). Макарка ведае, йіто паны стварылі так званыя «ўсходнія крэсы» і засялялі іх польскімі кулакамі-асаднікамі (Я. Колас. Макарка Навак - 36. тв. у 12 т., V, 396). «На ўсходніх крэсах стварылася фатальнае становішча. Калі не будзе змен, дык там скрозь выбухне ўзороенае паўстанне». Так галасілі польскія асаднікі ў газеце «Рэч Паспаліта» пад час вызваленчай барацьбы народа Заходняй Беларусі (Я. Колас. Трыццаць савецкіх год - 36. тв. у 12 т., XI, 379). Там, у Варшаве, бачыць вока Вайну выразней і паўней, А «крэсы ўсходнія» далёка, I там сягоння спакайней (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 218). I неў панскіх інтарэсах Здзек такі чыніць «на крэсах», Нечуваны здзек пад сонцам! (Я. Колас. Панам - 36. тв. у 12 т., II, 20). «Кавалераў» цікавых ёсць шмат, Галоўным чынам з асаднікаў, якім выдалі зямлю тут на «крэсах» (3. Бядуля. Тры пальцы - 36. тв. у 5 т., III, 166). Кукейнос м. Старажытны горад у нізоўі Заходняй Дзвіны, адзін з фарпостаў Полацкага княства (зараз сяло Кокнесе ў Стучкінскім раёне Латвіі). Галаўнік, пракляты сваёй сям'ёй і горадам, стаяў ён каля забаролаў Кукейноса і слухаў, як перагукваюцца воі, як звіняць іхнія мячы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 12). Курляндыя ж. Старая назва вобласці Латвіі на Захад і паўднёвазахаду ад Рыжскага заліва. Калі яе [крэпасць] возьмуць, дык паколькі летась на землях ламатаў, «падораных» Міндоўгам тэўтонцам, заявіўся ордэнскі замак Мемельсберг і яшчэ паколькі Ордэн з Прусіі спалучаецца з лівонцамі з Курляндыі, то ўсё гэта не можа не занепакоіць: узбярэжжам Варажскага мора авалодаюць крыжакі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 302). Куронія ж. Тэрыторыя, якую насялялі куроны. [Міндоўг:] - Яму [Войшалку] хочацца быць вялікім князем, які аб'яднае вакол Новагародка Літву, Жамойць, Куронію, Налыйчаны, Дзяволтву - усіх, каго прыціснуў сваім мячом я, а не Войшалк! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 257). Куты мн. Гістарычная назва аднаго з беларускіх засценкаў. Куты засьценак, якіх нямала сустрэнеш едучы трактам зь Вільні ў Полацк (В. Ластоўскі. Мост у Кутох - Тв., 36). Толькі нашы Куты, папраўдзе, ляжаць у куце паміж рэчкай і лесам, вярсты на тры ў бок ад гасьцінца (там жа, 36). Куявія ж. Польскае княства. Крыжакі, Полацк і Ноўгарад, Уладзіміра-Суздальскае княства, Чарнігаў, Галіцка-Валынская зямля, Куявія і Мазовія, а над усімі гэтымі супернікамі манголы - вось з кім, можа, прыйдзецца сутыкнуцца... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ
Дадатковыя словы
абяднае, сямёй, ўзброенае
1 👁