Крулявец і Кралевец [польск. Krölewiec] м. Калінінград. А праз год, у 1306 годзе, калі прыйшлі пад Гародню коннікі комтура Эберхарда Вірненбурга з Круляўца (штогод раней несла іх на нашы землі), то ён [Давыд] спраўляўся з імі без Гедзіміна, адзін (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 338). Заложнікаў аддаваў [князь] і ўсіх выручыў, апроч двух, якія заўсё даражэіі, іху Круляўцы рыцар Зомберг атруціў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 192). Там войт, што уса круціць, чалавек бывалы, Быў у Гданьску, у Кралеўца плаваў на усціне (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзефа Яжоўскага - Зан., 24). Крутагор'е (Койданава) н. Дзяржынск. Першы сур'ёзны бой Міндоўг даў пад Крутагор'ем (Г. Далідовіч. Міласць князя Гераніма МКГ, 317). «Крутуха» ж. Беларускі танец накшталт «Мяцеліцы». Тут Астап музыка уцяў, баш, з-за вуха, Пайшла ладам, дзеткі, вясёла крутуха (В. Дунін-Марцінкевіч. Шчадроўскія дажынкі - Тв., 297). Крывіч-горад м. Тое, што Крыў-горад. Адна з першых назваў Вільнюса. Карыят заўважыў: «Бацька, калі ты хочаш мець Крывічгорад за сталіцу, то трэба мяняць назву. He адны крывічы жывуць там, але шмат і яцвягаў, і прусаў. Ды і балты там жывуць спрадвеку таксама» (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна- АД, 371). Крывы горад м. Тое, што Крывіч-горад. Гэта павялося яшчэ да таго часу, калі жыхары Крывога горада ўзялі да сябе князем полацкагаДаеыда (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 78). «Крыжачок» м. Беларускі народны парна-масавы танец. Беларуская народная музыка ў апрацоўцы кампазітараў Туранкова, Цікоцкага, Багатырова загучала з велізарнейшай сілай. «Купаленка» і «Лянок», «Бывайце здаровы» і «Лявоніха», «Крыжачок» і «Мяцеліца» як сапраўдныя гаспадары ўвайшлі ў песенныя здабыткі савецкай музыкальнай культуры (Я. Купала. Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя 36. тв„ VII, 388). Крыўгорад і Крыў-горад м. Літаральна - горад крывічоў; ранейшая назва горада Вільні (паводле адной гіпотэзы). Часта прыязджалі пасаднік і галоўны муралей з Крыўгорада, і тады Гедзімін збіраў сыноў, каб паказаць ім планы хітрацоў-муралеяў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 371)...мітраполія Новагародская па-ранейшаму не хоча перасяляцца сюды, у Крыў-горад (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 422). Крэсы [польск. kresy - прыгнечаная вобласць, ускраіна] мн. Назва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якой карысталіся польскія шавіністы ў 1919-1939 гг., калі гэтыя землі былі захоплены Польшчай. Пан клапоціцца на «Крэсах». Аб чыіх жа інтарэсах? Можна бачыць і сля21а Зак
Дадатковыя словы
крутагоре, крутагорем, сурёзны
1 👁