Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Кернаў, Новагародак, Луцк, у тую ж Вільню? (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 545). Кёнігсберг м. Калінінград. Імператар Карл IVсам вадзіў рыцараў у крыжовыя паходы супраць Літвы, яго шчодрасць і подзвігі ўвекавечаны пабудовай Кёнігсберга (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 244). Кігачы (кічагі, рагачы) мн. Ранейшая назва сузор'я Арыён. Прыкладам, зорку Вэнэру да сяньня сяляне называюць «Чагір».. Плеяды «Сітцом» або «Вуціным Гняздом», Арыёнаў пояс - «Кігачамі».. (В. Ластоўскі. Лябірынты -Тв., 79-80). Кілікія ж. Гістарычная вобласць у Малой Азіі (поўдзень сучаснай Турцыі), на тэрыторыі якой у XI-XIV стст. знаходзілася Кілікійская армянская дзяржава. Трэба стрымліваць язык розумам. Нават дзікія гусі, што ляцяць ад Кілікіі да Таўра, баючыся арлоў, бяруць у дзюбы камяні, як замкі для голасу, і ўначы бясшумна пралятаюць гэту небяспечную дарогу (Л. Дайнека. След ваўкалака — МКВ, 344). Кокенгаўзен м. Тое, што Кукейнос. Кукейнос называўся ўжо Кокенгаўзенам, і тэўтоны пабудавалі ў ім каменную цытадэль (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 279). Кол-зорка ж. Палярная зорка. А там, дзе, як агромністы конь да кола, прывязаны да Кол-зоркі сусвет, там корань усяго (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 47). А пасля насуналася зорнае неба, дзе ярка, нібы лампада ў храме, гарэла Мілавіца, далей ад яе мігцела Колзорка, да якой прывязаная ўся калясніца неба (В. Іпатава. Альгердава дзіда-АД, 601). Корсунь ж. Тое, што Херсанес. Паверх лесу кліча ўжо чарамі Дзіў, Слухаці кажа зямлі незнаёмай - Корсунь, Памор'е і Сураж зацьміў, Волзе, Пасуллю папутаў заломы. Кажа й табе яго слухаць, балване, Што разбаярыўсяў Тмутаракане! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 253). Корчаў м. Керч. Павязуць гэтых няшчасных па Дняпры, а потым у Корчаў або ў Візантыю і там прададуць (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 479). Коўна ж. Горад на р. Нёман (сучасны Каўнас). Ды салавейкі пад Коўнай з дубровы Са сваякамі гары Запушчанскай Свае літоўскія баюць размовы (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» - 36. тв., V, 234). У Коўна ляцелі з лістамі, вось так, як тут, лес абкружаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 152)...ваяводу Гаштольда паланілі разам з тымі воямі, што засталіся жывымі, замак у Коўне спалілі разам з жыхарамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 517). Яго [медальён] некалі падарылі малому княжычу ў Коўне (там жа, 518). A то, ужо быў Сымон дзецюком, любіў ён часам зухнуць. Загнаўшы да Коўны плыты, ён купіў сабе стары афіцэрскі сурдут (Я. Колас. Дзяліцьба — 36. тв. у 12 т., IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паморе, сузоря
4 👁
 ◀  / 658  ▶