Кальварыя [ст.-бел. калвария - лобнае месца; лац. calvaria} ж. Святое месца ў католікаў Польшчы, Літвы і Беларусі, куды сцякаліся натоўпы набожных людзей на пакаянне (Кальварыі былі ў Мінскім, Барысаўскім, Вілейскім і іншых паветах). [Алена] - Трымайцеся вы ўжо аднаго пана Зыгмуся, бо вам больш нічога і не застаецца. А вам за вашу вернасць пану Зыгмусю бог на тым свецеўсе грахі даруе. Iў Кальварыю хадзіць не трэба (Я. Колас. Хатка над балотцам - 36. тв. у 12 т., V, 271). Канстанцінопаль (Царград) [ад імя Канстанцін і гр. polis - горад; літаральна — горад Канстанціна} м. Сталіца Рымскай, затым Візантыйскай імперый (сучасны Стамбул). Дождж заціх, але жоўтыя лісты платанаў прыліпалі да роўных каменных пліт прыгажэйшай вуліцы Канстанцінопаля Месы, якая вяла да галоўнага Палаца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 212). - Такі адважны, такі мудры воін, як ты, мог бы з поспехам служыць у Канстанцінопалі, быць самім этэрыярхам, начальнікам імператарскай гвардыі (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 407). Канопус м. Зорка Сірыус. Закукарэкаў певень, што абудзіў зорку Канопус, загаўкаў сабакаў пасадзе, і заспаныя дзеўкі ўнізе, дзе толькі разышліся госці, пачалі збіраць посуд (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 349). Караляўчус м. Кёнігсберг. Бяжы хутчэй у Караляўчус (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 281). Каро ж. Землі сённяшняй Карэі. Па аповедзе тых, хто ведае карту зямлі, манголы захапілі дзяржаву Каро, дзе, як кажуць, край зямлі, вялізнае мора, за якім узыходзіць сонца (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 37). Картуз-Бяроза ж. Да 1940 г. назва горада Бярозы (Брэсцкая вобласць), дзе ў перыяд польскай акупацыі (да 1938 г.) была вялікая турма палітзняволеных. Цень плыве з Картуз-Бярозы, Засцілае край (Я. Колас. Рыбакова хата- 36. тв. у 12 т., VIII, 135). Каяла ж. Гістарычная назва ракі, на якой князь Ігар пацярпеў паражэнне. Тут два браты разлучыліся На беразе быстрай Каялы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 254). Тут паламаціся дзідам.. аб шоламы палавецкія на рэчцы Каяле, ля Дону вялікага (там жа, 238). Кернаў (Кернава) м. Старажытны горад, які знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы Вялікага княства Літоўскага на рацэ Вілія (Нярыс), непадалёку ад горада Вільні. Нікога не абмінуць увагай галоўны віж і ваявода, патаемна правераць і родзічаў: ці не ездзіць хто часцяком у ганзейскія гарады альбо туды, дзе жывуць браты князя, — Слонім
Дадатковыя словы
калварйя
3 👁