Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Іванаўскі, прым. Які мае дачыненне да назвы плошчы ў Маскоўскім Крамлі, на якой у XVI ст. і пазней дзякі вельмі гучна, каб усе чулі, аб'яўлялі царскія ўказы. 0 Наўсю іванаўскую - вельмі гучна, голасна (крычаць, храпці і пад.); у поўную меру (рабіць што-н.). Аляксей Сафронавіч.. паклікаў Колю. Шапнуў яму: —Ідзі, зрабі так, каб матор роў на ўсю іванаўскую (I. Шамякін. Трывожнае шчасце - ЭСФ, 255). У хаце на ўсю іванаўскую круціўся вальс. Каманду падаваў кучаравы, геройскі з выгляду сяржант (Р. Няхай. Сарочы лес - ЭСФ, 255). Ізяслаўль м. Заслаўе. А яшчэ бліз Мінска і штучнага Мінскага мора знаходзіцца мястэчка, а ў даўніну сталіца ўдзельнага княства Заслаўе, ці, як менавалі яго першыя летапісы, - Ізяслаўль (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 7). Інфлянты мн. Прыбалтыйскае княства (з XII ст. знаходзілася ў залежнасці ад Полацка, у 1582 г. часткова ўвайшло ў склад Рэчы Паспалітай; цэнтрам Інфлянтаў быў Дзвінск (сённяшні Даўгаўпілс). - Інфлянты — край шчаслівы. Зямлялепш родзіць, чыму нас. Там, кажуць, і паны багацейшыя, маюць пекныя палацы, і тытулы ў іх — бароны ды графы (Ян Баршчэўскі. Сляпы Францішак - Выбр. тв., 164). Ва ўсіх заможнейшых да.мах Беларусі і Інфлянтаў не знойдзеш столькі паданняў, столькі народнай стыхіі, што маеццаў адной хатцы такога хутарскога шляхціца (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 139-140). Іціль м. Волга. Але калі пазней тыя [татары] наваліліся хмараю, спустошылі мноства гарадоў і весяў русаў, спапялілі Чарнігаў, Кіеў, патапталі галіцка-валынскую зямлю, панясліся ў Еўропу, а потым вярнуліся адтуль і запыніліся каля Іціля.. (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 36)...і самі купцы полацкія адвозілі яшчэ, разам з мехам сабалёў і куніц, у булгарскую сталіцу на Іцілі дзяўчат з навакольных зямель (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 33). Калумбавы, прым. Які мае адносіны да Хрыстафора Калумба. 0 Калумбава яйка [фр. I'oeuf de Golomb, ням. das Ei des Kolumbus} — удалае рашэнне чаго-н., знойдзены выхад з цяжкага становішча. — Па неправераных даных сёння ноччу забіта Настасся Вашчыла [супрацоўніца нямецкай разведкі]. — Гэта праўда? — Калумбава яйка... Нечаканы ўчынак шпега, якога ўчора Настасся Вашчыла на вуліцы стэкам спаласавала, выручыў нас, — тлумачыў Краеўскі. - He трэба рук пэцкаць... (I. Гурскі. Вецер веку - ЭСФ, 185). Калывань ж. Так наўгародцы называлі Талін. - Зброю дам і дам сваіх дружыннікаў, але няшмат, бо сам на Калывань іду, — адказваў Яраслаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ioeuf, абяўлялі
2 👁
 ◀  / 658  ▶