Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
дзе галеча, цяглавыя людзі знаходзілі прыпынак і схоў ад непасільнага гнёту сваіх прыцясніцеляў, як абяцансія зямля, вабіла да сябе непакорныхлюдзей, што шукалі волі, не толькі з Украіны, але і з Беларусі (Я. Колас. Шаўчэнка і беларуская паэзія - 36. тв. у 12 т., XI, 198). Заходняя Беларусь ж. Частка тэрыторыі Беларусі, якая ў выніку савецка-польскай вайны 1920 г. была захоплена Польшчай і паводле рыжскага мірнага дагавору 1921 г. знаходзілася ў яе складзе да верасня 1939 г. (сучасныя Брэсцкая, Гродзенская і заходняя частка Віцебскай і Мінскай абласцей). 3-пад няволі панскае Беларусь Заходнюю Вывела ты, Армія, На шляхі свабодныя (Я. Купала. Слава табе, Армія!.. - 36. тв., IV, 372). Гэта былі, галоўным чынам, навічкі із Заходняй Беларусі (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»- ХБ, 139). Наўрад ці ведае гісторыя народаў прыклады такой пакуты, такога цяжкага лёсу, які выпаў на долю працоўных мас Заходняй Беларусі (Я. Колас. «Далоў панскую інквізіцыю!» - 36. тв. у 12 т., XI, 61). Заходняя Украіна ж. Гістарычная назва зямель, што ўваходзяць у сучасныя Львоўскую, Івана-Франкоўскую, Цярнопальскую, Валынскую і Ровенскую вобласці Украіны. Напярэдадні поўнага свайго вызвалення [ад фашысцкіх орд] Правабярэжная і Заходняя Украіна.. (Я. Колас. Прамова на VI сесіі Вярхоўнага Савета БССР - 36. тв. у 12 т., XI, 257). Земгалія і Земігалія (Земгале) ж. Гістарычная вобласць на поўдні Латвіі, на левым беразе ракі Даўгава, заселеная земгаламі. He ўсюды меў nocnex, а не такужо і даўно, каб выбіць крыжакоў з Курляндыі і Земгаліі, а гэта значыць гшдуладзіць той край сабе,.. пацярпеў такое паражэнне, што сам ледзь уцёк (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 237). Дый, зрэшты, ён [Ноўгарад] такі ж самы - парваў з Ордэнам і вярнуўся да язычніцтва, на радасць воінам і сваякам з Куроніі, Земігаліі, Жамойціі, - так, сваякам, бо доўгія гады былі звязаныя яны сваяцтвам і сумеснымі шлюбамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 252). Знача ж. Сузор'е Вялікай Мядзведзіцы...а вунь Анёльскі воз, па якім некалі Люцыпар ляцеў проці бога, а далей вабіць сваім яскравым святлом Знача (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 259). Зорны Кол м. Тое, што Кол-зорка. Хто хадзіў з таварамі ў Любку [Любеку], Брэмен ці Рыгу, а адтуль морам на Стыкольню, Хрысціянію, ангельскія землі і на поўдзень ад іх, як то ў заводзе было, казалі: коннік на «маці мора» [компасе] скача, як шалёны, і дзідай сваёй паказвае авама і сема, туды і сюды, на захад і на поўдзень і наўсход, абы толькі не на Зорны Кол, як то належыць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сузоре
2 👁
 ◀  / 658  ▶