Жамойць (Жэмайція, Жмудзь, Самагіція) ж. Гістарычная і этнаграфічная вобласць на захадзе Літвы, якая з 1260-х гадоў была ў складзе Вялікага княства Літоўскага (акрамя яе прыморскага ўзбярэжжа разам з Клайпедай). У свой час не паслухаўся [Кейстут] бацькі, які адшукаў яму нявеспгу ў мазавецкім княскім доме, а са скандалам, з гвалтам выкраў вайдэлотку, абразіўшы тым усю Жамойць (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 537)...двух гадоў не прайшло, як папа Ян XXII прадпісаў дамініканам прапаведаваць крыжовы паход на Літву і Жамойць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 424). Жмудзь ж. Тое, што Жамойць. [Крыжакі] прывыклі ў паходах на Жмудзь і Літвуруйнаваць і паліць — няхай адвыкаюць; не бачылі вялікага войскаўсваіхкомтурствах-няхайубачаць, няхай адчуюць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд-ТЖ, 233). Трокскае княства. Жмудзь, Падляшша, Палессе, Берасцейскія і Гарадзенскія землі, большую частку Лідскай і трохі Новагародскай земляўузяў сабе Кейстут (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 564). Так, Войшалкавым пачуваў сябе Новагародак, Войшалк быў яго родавым, уроджаным князем, які жалезнай рукой штурхаў у княства Дзяволтву іДайнову, Жмудзь і Аўкштоты, працягваючы справу Міндоўга (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 311). Жэч Паспалітая [польск.] ж. Тое, што Рэч Паспалітая. [Крулеўскі:]..пані павінна пайсці на невялічкую ахвяру - перамагчы свой страх і нерашучасць. Гэтага патрабуе абавязак кожнага грамадзяніна Жэчы Паспалітай (Я. Колас. У пушчах Палесся - 36. тв. у 12 т., X, 10). Залатая Арда ж. Феадальная дзяржава на тэрыторыі Сярэдняй Азіі і Усходняй Еўропы ў XIII-XV стст., якая трымала ў васальнай залежнасці рускія землі...згадзіўся Джанібек выпусціць родзічаў вялікага князя Альгерда, якіх паслаў у Залатую Арду, спадзеючыся перайграць Сімяона (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 573)...калі Заходняя Еўропа махне рукой, не паможа Данілу, то ён, як і Аляксандр (Неўскі), стане на калені перад Залатой Ардою (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 323). Замыслоўскія мн. Агульнае да Замыслоўскі (Г. Г. Замыслоўскі — палітычны дзеяч, які праславіўся сваімі разгромнымі прамовамі, накіраванымі супраць «іншародцаў» і «іншаверцаў» (у першую чаргу палякаў і яўрэяў)...мы толькі звернем увагу жывых, што калі Мураўёў гаспадарыў у Беларусі, то ў тым часе і паміну яшчэ не было аб тых патэнтаваныхрасійскіх нацыяналістах, створаных на абраз і падобіе саланевічаў, пурышкевічаў, замыслоўскіх і таму падобных (Я. Купала. За «А ўсё ж такі мы жывём!» - 36. тв., VII, 210). Запарожская Сеч ж. Арганізацыя ўкраінскага казацтва, заснаваная ў XVI ст. за Дняпроўскімі парогамі. Славутая Запарожская Сеч
2 👁