узрадаваўся Чуракін (Я. Колас. У тыле Дзянікіна - 36. тв. у 12 т., V, 308-309). «Доля» ж. Тое, што «Наша доля». Прыкупіўшы, солі, хлеба, Прывітайма «Долю» (Я. Купала. «Нашай долі» - 36. тв., 141). ДПУ н. Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры Народным камісарыяце ўнутраных спраў БССР (НКУС)...прыехаў унезабаве прабстаўнік ДПУ з карагобум міліцыянэраў і з вышуковым сабакам і распачаў вышук (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 28). Дума ж. Выбарны орган цэнтральнага кіравання ў дарэвалюцыйнай Расіі. Селіў Думу думаць думы Паны-дэпутаты... (Я. Купала. Дэпутаты і грамадзяне - 36. тв., III, 232). Духонін м. Генерал Духонін узначальваў у 1917 г. Вярхоўнае Галоўнакамандаванне рускай арміяй; 20 лістапада 1917 г. на магілёўскім вакзале стаў адной з першых ахвяр бальшавіцкага тэрору. 0 Адправіць (адпраўляць) у штаб Духоніна - расстрэльваць. [Следчы:] - Раскажыце, хто вас зацягнуў у гэтае болота? За гэта сурова караць вас не будуць, дадуць гады тры, і ўсё. А інакш вас могуць у штаб Духоніна адправіць. Зразумелі? (П. Пруднікаў. Яжовыя рукавіцы - ЭСФ, 34). Дынабург м. Даўгаўпілс (да 1893 г.). Літва пяцьсот дваццаць гадоў таму назад ужо была ад Балтыцкага мора ўдоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра-ракі da Нёмна; ад Каменьца места аж да Вязьмы -у сярэдзіне Вялікаросіі; ад Дынабурга і за Крамяньчук, а ўсярэдзіне Літвы, як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца - Беларусь! (Ф. Багушэвіч. Прадмова да кн. «Дудка беларуская» - Зан., 380). Тым часам маруду Макдональда як быццам нейкія чары прыкавалі да Дынабурга (У. Арлоў. Сны імператара - ПМЛ, 218). Дэшт-і-Кыпчак (Кіпчацкі стэп) м. Назва ў арабскіх і персідскіх крыніцах XI-XV стст. стэпаў і пустыняў ад нізоўя Сырдар'і і возера Балхаш да вусця Дуная. Хмара гэта сплывае з кіеўскага неба, ляціць за раку Сулу, за Харол і Вараскол, туды, дзе гудзе ад конскіх капытоў, дыміцца бяссонымі вогнішчамі Палавецкая зямля, Дэшт-і-Кыпчак (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 422). Еўксінскі Понт м. Чорнае мора. Кіеўскі меч пашырыў межы дзяржавы ад Еўксінскага Понта да льдоў Поўначы (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 410). Жалезныя вароты мн. Так у Старажытнай Русі называлі дагестанскі горад Дэрбент [цюрк. дербенд — крэпасць, застава]. - Ігар заходзіў за Жалезныя вароты (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКГ
Дадатковыя словы
сырдарі
1 👁