Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Далгушаўцы мн. Кружок рэвалюцыянераў у Пецярбургу, потым у Маскве ў 1872—1873 гг., у які ўваходзілі А. Далгушаў, Л. Дмахоўскі і інш. Нячаеўцы, далгушаўцы, чайкоўцы пачалі будзіць закатаваную, сонную, абыякавую да свайго гора айчыну (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 97). Джургень м. Так называлі Ургенч (горад ва Узбекістане). За гэтымі агромністымі, непрыветнымі, небяспечнымі гарамі — Хвалынскае мора, а за ім... Там усё пойдзе лягчэй, ён [Алекса] дабярэцца і да Джургеня, і да Бухары... (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 65). Дзебаранск (Брынь) м. Бранск. А на ім [лісце], прымацаваныя нашымімайстрамі, жаўцелі бурштынавыя пацеркі-гарады. Самая вялікая, празрыстая — Вільня, меншыя — Новагародак і Трокі, яшчэ меншыя — Ліда, Ваўкавыйск, Крэва, Услонім, а насупраць іх, на ўсходзе - Смаленск, Дзебаранск, а на поўдзень - Кіеў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 438). Дзяволтва і Дзяволта ж. Гістарычная балцка-літоўская вобласць, магчыма, зямля ў цэнтральнай і паўночна-заходняй мясцінах сённяшняй Беларусі каля Ляхавічаў і Клецка. Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булееічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 85). Ён [Міндоўг] любіў прыязджаць у Новагародскае княства, таму што тут заўсёды сустракаў прыязнасць, якою абдзялілі яго родзічы ў Дайнове, Налыйчанах, Дзяволтве дый іншых суседніх княствах, баючыся там узвышэння гэтага баявітага, натапырлівага і ўпартага валадара Рупгы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 30-31). // Насельніцтва гэтых зямель. А дзяволтва размаўляла на сваёй мове, і таму да Вільні рака завецца па-нашаму — Вільня, а дзяволпіва называе яе Нерыс (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 175-176). Язычнікі - а гэта былі і Аўкштота, і Жамойць, і Крэва, і Дзяволтва, і Літва, і Нальшчаны верылі ў Шкляную Гару, на якой вершыцца суд багоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 421). // Ужыта як форма звароту. [Гердзень:] — Памаўчы, Дзяволтва'. Ці можа дапусціць галоўны жрэц такое святатацтва? Адабраць у яго жрыцу! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 396). Дзянікінцы мн., адз. дзянікінец, м. Белагвардзейцы на чале з A. 1. Дзянікіным. Перапалоханы фурман і дзянікінцы замлелі (Я. Колас. У тыле Дзянікіна — 36. тв. у 12 т., V, 308). Чырвоныя падаліся на поўнач, здаўшы пазіцыі дзянікінцам (там жа, 306). А Салдат-дзянікінец: Салдат-дзянікінец у портках з салявога мяшка дастаў пакуначак і ўрачыста падняў яго ўгору. — Калі не памыляюся, дык гэта — каньячок! — За такую знаходку Георгія табе павесім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 658  ▶