Герынгі мн. Перан. Агульнае да ўласнага Герынг...гітлеры і герынгі з Берліна, Культуру нішчачы, што кінулі вякі, I ў божышча узвёўшы гільятыну, На край савецкі точаць шаблі і штыкі (Я. Купала. Старыя акопы - 36. тв., IV, 265). Гітлеры мн. Перан. Агульнае да ўласнага Гітлер...гітлеры і герынгі з Берліна,.. На край савецкі точаць шаблі і штыкі (Я. Купала. Старыя акопы - 36. тв., IV, 265). Гішпанія ж. Іспанія. Пасля гэтага цягне [Міхалку] паглядзець у «Настольны календар» кароткае апісанне Гішпаніі: які там дзяржаўны лад, якая прамысловасць, сельская гаспадарка і іншае (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 173). «Гоман» м. Нелегальны гектаграфічны часопіс, орган беларускай фракцыі «Народная воля». «Ці не паспяшаліся мы назваць гэты люд нацыяй? - думаў ён [Грынявіцкі]. - Хочам заявіць аб ягоных правах, назвалі будучы часопіс «Гоманам», але ці загамоніць беларускі люд, ці паўстане?» (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 256). ГУЛАГ м.: о Архіпелаг ГУЛАГ-канцэнтрацыйныя лагеры ў перыяд сталінскага таталітарызму. Малады паэт атрымаў дзесяць гадоў зняволення, быў адпраўлены ў найжорсткую пашчу архіпелага ГУЛАГа, адкуль змог выбавіцца толькі ў пяцідзесятых гадах, у час «хрушчоўскай адлігі» (А. Лойка. 3 лагерных вершаў - ЭСФ, 39). Гусіны шлях м. Млечны шлях. [Шаптуха:] - На кожнае слова свой час ёсць. Адны ў зорную ноч можна шаптаць, другія - калі Вячэрніца выходзіць, а яшчэ другія -ранкам, калі зоркі гаснуць, а іншыя - калі маладзік рагамі на Гусіны шлях глядзіць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 209). Дайнова ж. Гістарычная вобласць на тэрыторыі Літвы і паўночным захадзе Беларусі, якая ахоплівала землі паміж Нёманам і Віліяй, на р. Котры межавала з Гарадзенскім княствам. Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 85). Ён [Міндоўг] любіў прыязджаць у Новагародскае княства, таму што тут заўсёды сустракаў прыязнасць, якою абдзялілі яго родзічы ў Дайнове, Нальшчанах, Дзяволтве дый іншых суседніх княствах, баючыся там узвышэння гэтага баявітага, натапырлівага і ўпартага валадара Руты (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 30-31). Так, Войиіалкавым пачуваў сябе Новагародак, Войшалк быў яго родавым, уроджаным князем, які жалезнай рукой штурхаў у княства Дзяволтву і Дайнову, Жмудзь і Аўкштоты, працягваючы справу Міндоўга (там жа, 11). 21 Зак
Дадатковыя словы
воййіалка
1 👁