Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Галіцыя (Галіччына) ж. Гістарычная назва заходнеўкраінскіх і польскіх зямель: тэрыторыя сучасных Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Цярнопальскай абласцей Украіны і часткі Польшчы (у ІХ-ХІ стст. Галіцыя знаходзілася ў складзе Кіеўскай Русі, з 1141 г. - у Галіцкім княстве, з 1199 г. - у Галіцка-Валынскім княстве, у 1349-1772 гг. - пад уладай Польшчы; у 1772-1918 гг. - правінцыя Габсбургскай імперыі). / нашы рушыліся зноў На Яраслаў, на Галіч, Львоў, Акопы бралі жывасілам, Траву Галіцыірасіла Старой ярэмнай Русі кроў (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 12 т., X, 336). Калісьці ў Галіцыі вас [паноў] пілавалі (Я. Купала. Суд ідзе - 36. тв., IV, 215). На галовах пападаліся старыя салдацкія шапкі, бачыўшыя на сваім вяку Галіцыю, Карпаты, Полыйчу і Нямеччыну (Я. Колас. Дрыгва - 36. тв. у 12 т., VII, 374). 2. Назва Кракаўскага, Львоўскага, Станіслаўскага і Цярнопальскага ваяводстваў Польшчы ў 1919-1939 гг. // Назва польскай акругі, акупіраванай нямецка-фашысцкімі войскамі ў'1941-1945 гг. (т. зв. генералгубернатарства). Галіч [ст.-руск. Галичь] м. Старажытнарускі горад у 5 км на поўнач ад сучаснага Галіча, каля сяла Крылас Івана-Франкоўскай вобласці Украіны (сталіца Галіцкага княства, потым - Галіцка-Валынскага княства, у 1241 г. была разбурана татарамі). Як бы не стаўмуж пахаджваць да віслен - гуляшчых жанчын, шмат іх развялося ў Галічы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 91). Іх [князёў] ведалі Кіеў, Галіч, Полацк, Гародня, Рыга (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 131). Гарадзень [ст.-бел. Городень, Городно, Городня] ж. Гродна. Высокі бераг Нёмана. Пры ўпадзенні ў яго Гараднічанкі, на мысе і ўзнік «Гарадзень», або «Гародня». Упершыню яго ўпамінаюць у 1128 годзе, але гэта ўжо быў вялікі горад, што склаўся куды раней, таму што быў сталіцай удзельнага княства Гародзенскага (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 82). Гарбы мн. Карпаты. - Мне патрэбная поўная перамога і каб рэха ад яе пакацілася да Гарбоў, да Мазовіі і Варажскага мора (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 231). Георгій м. Царская ўзнагарода за баявыя заслугі з XVIII да пачатку XX ст. — Георгіеўскі крыж - ордэн «Святога вялікапакутніка і перамаганосца Георгія» (быў уведзены Кацярынаю II 26 лістапада 1769 г.). [Дзяжа:] — Ну, малайцы, і дух ваш баявы!.. А дзе здабыў Георгія ты, брат? (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 262). II (жарт.). Салдат-дзянікінец у портках з салявога мяшка дастаў пакуначак і ўрачыста падняў яго ўгору. — Калі не памыляюся, дык гэта — каньячок! За такую знаходку Георгія табе павесім! —узрадаваўся Чуракін (Я. Колас. У тыле Дзянікіна - 36. тв. у 12 т., V
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галйчь
1 👁
 ◀  / 658  ▶