Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Вільня ж., адрадз. Вільнюс. Мінск, Маладзечна, Вільня. Якжа знаёмы шлях гэты! (Я. Купала. Еду сягоння я ў Вільню - 36. тв., IV, 373). 3 Вілыіі вестку мне [Будрысу] далі (Я. Купала. Тры Будрысы - 36. тв., I, 377). Народ з-пад Горадні, з-пад Вільні. Бядою ўзрушаны, журбой (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 226). А Вільня тым часам абудзілася і пачала сваё абыклае жыццё ў рэчышчы паліцэйска-чыноўніцкага тагачаснага ўкладу губернскага горада царскай імперыі (Я. Колас. На ростанях - 36. тв. у 12 т., IX, 609). Влохія ж. Італія. Праўда, той каханак аказаўся нягоднікам - выманіў каралеву з многімі скарбамі Княства і Кароны ў Влохію ды там абрабаваў яе (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю - Пр., 269). Вуцінае Гняздо н. Так сяляне называлі плеяду зорак. Прыкладам, зорку Вэнэру да сяньня сяляне называюць «Чагір».. Плеяды «Сітцом» або «Вуціным Гняздом»... (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 79-80). Вэндэн м. Сталіца Лівонскага ордэна (Вэндэн - афіцыйная назва да 1917 г. латышскага горада Цэсіс). А потым паехаў [Сіверт] з Рыгі ў Вэндэн, сталіцу лівонскіх ордэнаў, і тое ж самае паўтарыў магістру Андрэю Стырланду (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 178). Вялікае княства Літоўскае н. Беларуска-літоўская дзяржава (гаспадарства), афіцыйная назва - Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае — феадальная дзяржава ва ўсходняй Еўропе. Як балгары прынеслі склавінам і антам толькі назву будучай дзяржавы, так і літоўцы: «Літва», «Вялікае княства Літоўскае» (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 116). - Так, я гетман Вялікага княства Літоўскага, - спакойна прагаварыў князь (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 174). Людзі разумелі — сённяшняй перамогай Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выйшла да Понцкага мора, злучаючы вялізныя прасторы паміж ім і Балтыкай (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 600). Вялікаросія ж. Афіцыйная назва ў XIX - пачатку XX ст. тэрыторыі еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, якая ўвайшла ў склад рускай дзяржавы да сярэдзіны XVII ст...жыды, як і самі Беларусы, хоць і добра ведалі беларускую мову, але глядзелі на яе, як на «мужыцкую», і русыфікуючыся самі, нісьвядомна служылі русыфікатарскай ідэі Вялікаросіі (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж., 23). Галіцка-Валынскае княства н. Старажытнарускае княства, утворанае ў 1199 г. у выніку аб'днання князем Раманам Мсціславічам Галіцкага і Уладзіміра-Валынскага княстваў (размяшчалася ў вярхоўях Днястра, Віслы, Нарава і Прыпяці). Можа, варта было б пайсці нарускае падвор'е, дзе жывуць купцы з Кіеўскага, Маскоўскага і ГаліцкаВалынскага княстваў? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абднання, падворе
4 👁
 ◀  / 658  ▶