Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Валынь (Валынская зямля) ж. Гістарычная вобласць (IXXVIII стст.) у басейне паўднёвых прытокаў Прыпяці і вярхоўяў Заходняга Буга (цяпер тэрыторыя Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, паўночнай часткі Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны, усходняя частка Бельска-Падляскага, Хэлмскага і Замойскага ваяводстваў Польшчы). Чорным шляхам запала, I кроў палілася У Валынь аж (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 448). Разорылі канфедэраты Па Польшчы, Валыні, Па Літве, па Малдаванах 1 па Украіне (там жа, 414-415). Дзяжа лавіўу захапленні Малюнкаў тых жывую плынь: Яны нагадвалі Валынь I Насцю мілую, Засценне (Я. Колас. На шляхах волі — 36. тв. у 14 т., X, 227). Разлеглы абшар Валыні ў большай частцы пакрыты лясамі, на захадзе ж вачам адкрываюцца стэпы і зусім іншыя краявіды (Ян Баршчэўскі. Душа не ў сваім целе - Выбр. тв., 317). Войска не хапала - палякі плюндравалі землі на Валыні, туды ўжо рухаліся лепшыя лучнікі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 431). Далей за ўсіх, на Валынь, у Луцк, быў адпраўлены Любарт (там жа, 458). Выйграюць яны [крыжакі] тут — іх сілы ўмацуюць Падолле і Валынь, усе гэтыя агромністыя землі, дзе глеба, дай ёй толькі вады, родзіць, як магутная багіня плоднасці... (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 598). Варажскае мора [ад вараг\ н. Так на Русі называлі Балтыйскае мора. Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 85). — Мне патрэбная поўная перамога і каб рэха ад яе пакацілася да Гарбоў, да Мазовіі і Варажскага мора (там жа, 231). Спрадвеку была Дзвіна полацкім вадзяным ходам у Варажскае мора, на Гоцкі бераг і да паўночных людзей -урманаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 34). Візантыя ж. Дзяржава, якая ўзнікла на ўсходзе Рымскай імперыі пасля яе распаду ў IV - сярэдзіне XV ст. Просты народ захоўваў веру але баярства, паны-рада, - усе яны глядзелі на Візантыю альбо на Рым, і плынь паломніцтваў павялічвалася з кожным годам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 424). - Я не сказаў табе - купцы з Візантыі прывезлі ў замак фурманку, нагружаную багатымі падарункамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 304). Дрэме ў гарэме — ў раю Візантыя, I Скутар той дрэмле, а Басфор бурліць (Я. Колас. Гамалія — 36. тв. у 14 т., X, 503). Візская зямля ж. Мазовія. [Дзед:] - Бо Твой Аморозі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візенскай зямлі... «Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унук мечніка Візскай зямлі...» А Візская зямля гэта Мазовія (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

амброзі, разбрылі
5 👁
 ◀  / 658  ▶