Гусі, гусі, вырай вольны! Сумен крык ваш, гусі: Леціцё вы ў свет раздольны 3 нашай Белай Русі (Я. Колас. Гусі - 36. тв. у 12 т., I, 371). Буіды мн. Землі сённяшняга Ірана...дываны, як і фаянсавы посуд, былі з далёкай дзяржавы Буідаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 67). Булевічы мн. Зямля на правым беразе верхняга цячэння Нёмана (мабыць, у тым ліку і мясціны каля хутара Балявічы (Балевічы) Хатаўскога сельсавета Стаўоцоўскага раёна). Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы, Дзяволтву, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 85). Паедзем у Булевічы: можа, там ацалела жытло (там жа, 327). Бурыдан м. Французскі філосаф (XIV ст.), які даказваў, што ўчынкі жывых істот залежаць не ад іх волі, а выключна ад знешніх прычын. У пацвярджэнне сваёй думкі ён узяў для прыкладу асла, які, знаходзячыся на роўнай адлегласці ад двух аднолькавых ахапкаў сена, абавязкова павінен быў загінуць ад голаду, бо пры абсалютнай свабодзе волі ён не зможа аддаць перавагу якому-небудзь з іх. 0 Бурыданаў асёл [фр. l'äne de Buridan} - крайне нерашучы чалавек, які вагаецца паміж двума раўнацэннымі рашэннямі ці раўназначнымі жаданнямі. [Кардонскі:] — Язусім у органы не збіраўся, мяне накіраваў райкам камсамола. Бо самяк бурыданаў асёл... Стаяў нараздарожжы, не ведаючы, што выбраць: ці дарагую мне гісторыю, ці такую ж літаратуру, ці журналістыку (С. Дубавец. Мой народ - ЭСФ, 63-64). Вайсковы стан м. Ранейшая назва Млечнага Шляху. Прыкладам, зорку Вэнэру да сяньня сяляне называюць «Чагір». Плеяды «Сітцом» або «Вуціным Гняздом», Арыёнаў пояс — «Кігачамі»; тры зоркі, каля Млечнай Дарогі называюць «Пральлямі» або «Зялезны Абруч»; у галаве Млечнай дарогі знаюць «Касьбітоў», а самую Млечную Дарогу называюць «Вайсковым Станам» (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 79-80). Вайсрутэнія н. Назва Беларусі ў часы нямецкай акупацыі 19411944 гг. Зьехаліся ня толькі баўэры з усяго крайсу, але ўсе, хто толькі мог.. і навет зь іншых панстваў-гаспадарстваў, як Гэсэн, Саксонія, Вайсрутэнія... (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца-ХБ, 198). Валодша м. Уладзімір (?). —..але калі не нас, дык нашых дзяцей і ўнукаў можа чакаць вялікая бяда за слепату тутэйшых хрысціянскіх князёў: полацкага Валодшы і Конрада Мазавецкага... задумліва сказаў Усяслаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 142). Валодшу успомнілася, як учора пасля еячэрні гутарыў з ігуменам Лукой (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - ПМЛ
Дадатковыя словы
läne, стаўбцоўскага
1 👁