Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ціі, жрэц багіні Аўшры, яшчэ шэсць жрацоў, якіх я не ведаў (там жа, 380). Яднанне ўласна літоўскіх земляў (Жэмайціі і Аўкштайціі) з землямі беларускімі стала гістарычнай неабходнасцю (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі — ЗБК, 115). Аўкштота ж. Тое, што і Аўкштайція. Так, Войшалкавым пачуваў сябе Новагародак, Войшалк быў яго родавым, уроджаным князем, які жалезнай рукой штурхаў у княства Дзяволтву і Дайнову, Жмудзь і Аўкштоты, працягваючы справу Міндоўга (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 311). Язычнікі - а гэта былі і Аўкштота, і Жамойць, і Крэва, і Дзяволтва, і Літва, і Нальшчаны - верылі ў Шкляную Гару. на якой вершыцца суд багоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 421). Барысфен [гр. Borysthenes] м. Так называлі грэкі ў антычны час востраў на паўночным захадзе Чорнага мора. Н У тэксце: назва ракі Днепр. - Полаўцы здавілі Кіеву глотку, перакрыўшыў прыморскім стэпеДняпро. Хлеб і соль з Тмутаракані і з Таўрыі не даходзяць да горада. Днепр.. Днепр... Барысфен.. - задумліва паўтараў Тарханіёт, смуглай рукой прыгладжваючы кароткую чорную бараду (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 401). Бахрам м. Так арабы называлі планету Марс. [Купец:] - О, ты [Алекса] нарадзіўся пад зоркай Бахрам! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 97). Белая Русь ж. Гістарычна-геаграфічная назва некаторых зямель сучасных Беларусі і Расіі ў XIII—XVIII стст. (у другой палове XIII ст. так называлася мясцовасць паблізу Прыбалтыкі, у канцы XIV ст. раён полацкіх зямель, на пачатку XV ст. назва ўжывалася адносна пскоўска-наўгародскіх зямель як сінонім Вялікай Русі', у другой палове XV ст. - тэрыторый Наўгародскай і Маскоўскай Русі; у XVI ст. заходнееўрапейскія і польскія храністы акрэслівалі яе тэрыторыю паўночнай або паўночна-ўсходняй часткай старажытнай рускай тэрыторыі, адасабляючы яе ад Чорнай і Чырвонай Русі; з XVII ст. назва звязвалася з верхнім Падняпроўем і Падзвіннем, якія раней называліся ў Вялікім княстве Літоўскім проста Руссю; у XVIII ст. назва замацавалася за Магілёўскай і Віцебскай губернямі, пазней распаўсюдзілася на ўсе заходнія землі Русі). Акрамя пілігрымаў былі тут рамеснікі з поўначы.., найміты, разлічаныя па заканчэнні жніва, моладзь з пачынкаў, шкаляры, але галоўную частку гурмы складалі ўцекачы з разоранага, выпаленага татарамі поўдня і сярэдзінных земляў Белай Русі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 282). Hi ў Белай Русі, ні ў Чорнай Русі не толькі сяляне, але і паны, баяры не ведаюць ні стараславянскай, ні лацінскай (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 658  ▶