АНАМАСТЫКА Алтын-Арда ж. Залатая Арда. Гэта не татарын з Алтын-Арды, ад якога за дзесяць вёрст пахне стэпам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 49). Альбіён м. Старажытная назва Англіі. Туманны Альбіён... Гэта назва нездарма прыстасавалася да краіны, у якой мы цяпер знаходзімся. Лондан я ўбачыў упершыню праз разрывы воблакаў, якія шырокім патокам плылі насустрач нашаму самалёту (К. Крапіва. Лондан - 36. тв„ V, 19). Амэрыканка ж. Турма ў Мінску ў час сталінскіх рэпрэсій...толькі час ад часу нейдзе далёка, мабыць, у «амэрыканцы», аб існаваньні якой ён чуў, нейдзе там ляскалі нейкія зялезныя запоры (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 130). Кукаваў Кузьма ў «амэрыканцы» досыць доўга, каля дзевяці месяцаў (там жа, 132). Антанта [фр. entante - згода] ж. Імперыялістычны блок Вялікабрытаніі, Францыі і царскай Расіі, які аформіўся ў 1904-1907 гг. і аб'яднаў у ходзе Першай Сусветнай вайны супраць германскай кааліцыі больш за 20 дзяржаў. [Дзяжа]: Я - рускі афіцэр, Шаноўны ўража! А рэшту хай яна [Насця] даскажа - Больш пікантна I са смакам... Віншую, новая Антанта, — Саюз Расіі з аўстрыякам! (Я. Колас. На шляхах волі — 36. тв. у 12 т., X, 282). Яго [Нявіднага] упэўненасці ў перамозе новага ладу жыцця не парушае факт адыходу Чырвонай Арміі пад напорам польскіх легіёнаў, узороеных на кошт Антанты: гісторыя грамадзянскай вайны, гісторыя шматякіх інтэрвенцый супраць Краіны Саветаў даводзіць яму, што перамога будзе на баку бальшавікоў і на гэты раз (Я. Колас. Дрыгва-Др., 181). Аўзоны м.: о Зямля Аўзонаў - Італія. Прыгожыя ў зямлі Аўзонаў букі і яліны, Аж неба дасягаюць мо іх верхавіны (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на Сон - Тв., 380). Аўкштайція ж. Тэрыторыя, якую насялялі аўкштайты. - Твой бацька ціснецца да Аўкштайціі і Жамойтаў, — я паціснуў плячыма. —Іне так проста яго адтуль вывалачы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 353). Мы стаялі перад імі [жрацамі] - Шварна з Крыў-горада, Гедр з Аўкштай
Дадатковыя словы
абяднаў, узброеных
1 👁