Старонка 638
◀ / 658 ▶
кіруе Масковіяй пры малалетнім цару (А. Петрашкевіч. Ахвяра ўласнага авантурызму – ЭСФ, 414). Афанасій Філіповіч сем год вучыў «царэвіча маскоўскага» – яшчэ аднаго самазванца на шапку Манамаха (В. Чаропка. Афанасій Філіповіч – ЭСФ, 414). «Манчыз» м. Назва танца. [Паўлінка]: (да Адольфа). А якія ж вы танцы гуляеце? [Адольф]: Гэрц-польку, падзі-спаць, манчыз, падзі-кварту (Я. Купала. Паўлінка – Зб. тв., VI, 214). [Паўлінка]: А пан Адольф можа б хацеў, каб завялі якога манчыза?! (там жа, 220). Мар'ін Гарадок м. Марыенбург (сталіца тэўтонскіх рыцараў з 1309 г.). З Рыгі і Мар'іна Гарадка перлі рыцары, паход за паходам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 38). Марыенбург м. Афіцыйная назва г. Алуксне (Латвія) да 1917 г. – Бываў я [князь] на Гоцкім беразе, у Рызе, у Марыенбурзе, у Мемелі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 148). Масковія ж. Назва Маскоўскай дзяржавы, сустракаемая ў апісаннях замежных падарожнікаў, якія пабывалі ў ёй у XV–XVII стст. [Аляксандр:] – Але як памагаюць нам палякі ў вайне з Масковіяй? (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 145). Ягоная гульня [у варцобы] уключала ў сябе велізарныя прасторы і агромністыя войскі некалькіх дзяржаў, а сягала яна далёка на поўдзень, да папскага двара, і на ўсход,.. і ў далёкую Масковію, якая пачынае ўсё болей паднімаць галаву (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 420). Лічыцца з Масковіяй – гэта было нешта новае ў нашай палітыцы, але вялікі князь умеў узважаць рэаліі, і маскоўскія паслы прымаліся цяпер на тым жа найвышэйшым узроўні, што і пасланнікі папы рымскага ці іншых гасударстваў Еўропы (там жа, 457). Матавіліха ж. Гістарычны раён Пермі (узнік як рабочы пасёлак у 1736 г. пры медзеплавільным заводзе). Вярнуўся Шкунда на завод У Матавіліху над Камай (Я. Колас. На шляхах волі – Зб. тв. у 12 т., X, 325). «Мельнік» м. Беларускі народны танец. Ці «Мяцеліца», ці «Юрка», «Мельнік», ці «Антошка», – Усё ў яго [Буйніцкага] сыходзіць гладка (Я. Купала. Ігнату Буйніцкаму – Зб. тв., III, 11). Мемель м. Так немцы называлі літоўскі горад Клайпеду. – Бываў я [князь] на Гоцкім беразе, у Рызе, у Марыенбурзе, у Мемелі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 148). Мемельсберг м. Тое, што Мемель. Калі яе [крэпасць] возьмуць, дык паколькі летась на землях ламатаў, «падораных» Міндоўгам тэўтонцам, заявіўся ордэнскі замак Мемельсберг і яшчэ паколькі Ордэн з Прусіі спалучаецца з лівонцамі з Курляндыі, то ўсё гэта не можа не занепакоіць: узбярэжжам Варажскага мора авалодаюць крыжакі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 302).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶