Старонка 637
◀ / 658 ▶
тусь:] – А жыхары, якія называюць сябе ліцвінамі, а свой край Літвою? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 302). ∆ Літва-Беларусь: – Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, – упарта, кусаючы вусны, сказаў юнак. – Я маю на ўвазе Літву-Беларусь... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 308). Люблінская вунія м. Міжнародна-прававы акт аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай у 1569 г. (г. Люблін) у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую. Комплекс нізшасьці гэтай пачаў расьці ў нашай псыхіцы ад часоў, калі нас выраклася наша кіруючая эліта. Гэта – вынік Люблінскай вуніі! (М. Цэлеш. Партыйны таварыш – ХБ, 75). «Лявоніха» ж. Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. У лявонісе імклівай Пары стройныя ідуць (П. Броўка – ТСБМ, III, 71). Што называецца, Музыка рэжа; Полька, лявоніха, Знай не залежа! (Я. Купала. Фэлькава вяселле – Зб. тв., II, 52). Да штоб усё расказаці: ..Як хлопцы, дзеўкі скакалі «Лявоніху», то «бычка», «Мяцеліцу», «казачка» (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон – Тв., 195). Мазовія ж. Гістарычная вобласць Польшчы ў сярэднім цячэнні Віслы і ніжнім цячэнні Нарава і Буга, у раннім сярэднявеччы таксама тэрыторыя рассялення польскага племя мазаўшан. Крыжакі, Полацк і Ноўгарад, Уладзіміра-Суздальскае княства, Чарнігаў, Галіцка-Валынская зямля, Куявія і Мазовія, а над усімі гэтымі супернікамі манголы – вось з кім, можа, прыйдзецца сутыкнуцца...(Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 85). Галоўны муралей Нарбут, у якога была жонка з Мазовіі – адна з дачок прыдворных дыпламатаў, што прыязджалі да нас у Новагародак, – раптам загарэўся жаданнем пабудаваць касцёл францысканцаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 450). – Бо твой Амброзі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візскай зямлі... «Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унук мечніка Візскай зямлі...» А Візская зямля – гэта Мазовія (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 308). Малы Конь м. Даўняя славянская назва сузор'я Блізнят. ..шукала Жывена і Малога Каня – яшчэ і так называлі Ашвінаў у яе на радзіме (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 261). Манамах м. Кіеўскі князь Уладзімір Манамах (1053–1125). ◊ Надзець шапку Манамаха – стаць адзіным, поўнаўладным кіраўніком дзяржавы. Патаемнай жа марай Жыгімонта было самому надзець тую клятую шапку Манамаха (А. Петрашкевіч. Рупнасць дзяржаўнай асобы пра суверэнітэт Айчыны – ЭСФ, 235). Шапка Манамаха – галаўны ўбор як сімвал царскай улады ў Расіі; адзінае, поўнаўладнае кіраўніцтва дзяржавай. Хто б мог падумаць, акрамя хіба самога авантурыста Глінскага, што ён, хоць і не ў шапцы Манамаха, а ўсё ж па-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 658 ▶