Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Ятаган [тур. yatagan} м. Сякучая і колючая халодная зороя з выгнутым лязом, распаўсюджаная з XVI ст. у туркаў, арабаў і персаў. ..і часам яму [Гусоўскаму] здавалася, што ён таксама ўмее за сорак крокаў прыкалоць чалавека да сцяны сваім ятаганам (У. Арлоў. Час чумы - МКГ, 52). Азіяцкія, прамыя, як меч, шаблі і шаблі булатныя, змеепадобныя; персідскія, вузкія, як аер, і вострыя, як джала; турэцкія ялмані са сталлю, якая ідзе блакітнымі зорачкамі; ятаганы, падобныя на сярпы і прызначаныя, як і сярпы, для ўдару ўвагнутым бокам; прыдняпроўскія беларускія дзіды паўтарачнай даўжыні і таму прызначаныя для кідання нагой, з пад'ёму ступака, і беларускія іклы, ..іклы, прызначаныя для смяротнай рукапашнай у цеснаце (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 12). I мужык міжволі гуляў ятаганам, зноў насаджаным на дрэўца (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 313). Ятво н. Страва. Наш селянін дагэтуль кажа на страву «ятво», славянскае - яство, яства (В. Ластоўскі. Лябірынты -Тв., 80). Ятка [ст.-бел. ятка — мясная лаўка; польск. jatka\ ж. Навес, пад якім гандлявалі на базары, ярмарцы; гандлёвая палатка. Выйдзеце з гэтага пакою на рынак і спытайце, дзе прадаюць ядомыя рэчы? Усякі вам адкажа: -у ятках (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 80). Звінелі макітры. Звінелі ўедлівыя жаночыя галасы ад ятак (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 285). Сярод натоўпу стаяла вялізная ятка, крытая белым ядвабам (У. Караткевіч - ТСБМ, V, 506). Н Месца, дзе прадаюць мяса; мясная лаўка, прылавак. За сценамі.. [астрога] разбегся шырокі рынак з рознымі крамамі і мяснымі яткамі (X. Шынклер - ТСБМ, V, 506). Яхант м. Даўнейшая назва рубіна і сапфіра. Блішчаць паясы, фібулы, мігцяць таямніча і зазыўна яханты і перлы на шыйках дачок (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 321)...памочнікі ўжо трымалі напагатове шлем з пушыстымі лебядзінымі пёрамі над забралам, круглы скураны шчыт з вялікім зялёным яхантам усярэдзіне (В. InaTasa. Альгердава дзіда - АД, 539). У скупых промнях слабога асенняга сонца бліснулі грані з сямю яхантамі ў тонка вырабленых гняздзечках вакол постаці святога на кані, што дзідай пратыкаў змея (там жа, 604). Яцвягі, яцьвягі і ятвягі (судовы, судзіны) мн., адз. яцвяг, м. Група заходнебалцкіх плямёнаў, якія ў I - пачатку II тыс. н. э. жылі на тэрыторыі паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў (як самастойны народ яцвягі зніклі ў выніку працяглай агрэсіі з боку палякаў, валынцаў, крывічоў, а потым і Тэўтонскага ордэна; канчаткова зніклі ў 1283 г. пасля падаўлення немцамі прускага паўстання)... натоўп рассунуўся, блі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброя, падёму, персаў...і, іклы,..іклы
3 👁
 ◀  / 658  ▶