Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
жэйшыя ўбачылі, што гэты паранены чалавек- Стась Матуш, яцвяг (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 318). Ваявалі яцвягі супроць кіяўлянаў, палякаў, а потым з крыжакамі. Ад Палесся да Вільні, ад Горадні на Навагрудак — гэтая ўся зямля звалася Літвой (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 175). Слава ўдачлівага воя суправаджала яго [Міндоўга] ужо многія гады, яшчэ дзяўчынкай чула яна [жрыца] сказы-пераказы пра ягоныя перамогі над тэўтонамі, палякамі ды яцвягамі, і, як дзяўчынка, трапятала перад ім (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 31). Былі сярод іх [новагародцаў] і цёмнавалосыя - мабыць, яцвягі (там жа, 35). А ў жамойтаў іншыя [багі], а ў яцвягаў — таксама ceae (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 304). He адны крывічы жывуць там, але шмат іяцеягаў, і прусаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 371). Разам з тым, калі загінулі яцьвягі, загінула і старая дахрысціянская нашая культура (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 80). Беларусы даўно асімілявалі ятвягаў (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 52). Яцвяжанка, ж. да яцвяг. Кажуць, сталася тое пасля таго, як княгіня ўдарыла яцвяжанку Кудрысу, што служыла ў яе пакаёўкай і захавальніцай куфраў (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 484). Яцвяжскі і ятвяжскі, прым. Які мае адносіны да яцвягаў. Ізяслаў возьме ў жонкі літоўскую ці яцвяжскую князёўну (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 67). Чарнявых сярод беларусаў няшмат. Найчасцей яны сустракаюцца ў Палессі, на поўдзень ад Прыпяці і чамусьці пераважна сярод мужчын, ды яшчэ ў некаторых мясцінах на Гродзеншчыне.., што частка вучоных тлумачыць рэшткамі прымесі ятвяжскай крыві (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 65). Яць м. Назва літары «'Ь» у царкоўнаславянскім і дарэвалюцыйным рускім алфавіце, што абазначала гук, які пазней у беларускай мове супаў з «е». Шыльды з цьмянымі залачонымі надпісамі, часамі яшчэ з цвёрдымі знакамі і яцямі, старанна абвяшчалі, што за аднымі дзвярыма знаходзіцца майстэрня гадзіннікаў, за другімі — бакалея (Я. Скрыган - ТСБМ, V, 507). Думаеце, сапраўдная грамата такая лёгкая. He, ты спачатку папацей, патлумі сабе галаву, каб у яе ўвайшло, дзе трэба «яць» паставіць, дзе «фіту» (I. Навуменка - ТСБМ, V, 507). Літара яць заразала нас (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 256). Думкі аб «яць» ня выходзілі з галавы (там жа, 256-257). Але й тут [дома] не пакідала літара «яць». Яна стаяла перад вачыма, нібы крывілася, усьміхалася, пагражала мне сваімі рожкамі... (там жа, 257). 0 На яць хто-што - вельмі добры, выдатны па сваіх якасцях. Мотуза пакінь: з яго камсамолец будзе на яць (Л. Калюга. Hi госць ні гас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 658  ▶