ба, якая стаяла на чале Канюшаннага прыказа, а таксама ведала царскім псовым паляваннем. Яснавяльможнасць м. Тое, што яснавяльможны. Стаміўся я, ваша яснавяльможнасць. Адпачыць бы хацеў... (У. Караткевіч. Зброя - 43, 165). Яснавяльможны, прым. 1. Ганарова-пачцівае найменне польскіх паноў. [Навум]: А яснавяльможны пан пісар так на яго накрычаў, што аж мне ў вушах і цяпер звініць (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 21). Умеюць гнуць, сціскаць і трэсці Яснавяльможныя паны (Я. Колас - ТСБМ, V, 505). II Форма звароту да пана. «Ігра дасканалая, яснавяльможны пане! дасканалая!» - прыцмокваў ён [ксёндз] тлустымі губамі (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 89). 2. У значэнні наз., м. Украінскі гетман ці польскі пан. А яснавяльможны на кані шыкоўным Блісне булавою-мора закіпіць... (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 431). Людзі голасам галасілі ад панскай ласкі. Шукалі дзе якую ўправу на яснавяльможнага (Р. Сабаленка - ТСБМ, V, 505). Ясне [польск.], прым. Знатны, вяльможны. // (іран.). [Падростак]: Ці ж аслепла, ясне пані? — Тут і чорт цябе не чэпіць (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 99). II (алегар.). Зварот да «ваўка». [Баран]: Знаю, знаю, ясне пане, Тваю воўчую натуру. Але пакуль здымеш скуру, Адну просьбу к табе маю: Ты не еж мяне, як знаю, Рвучы мяса па куску, А -ўсяго, за адным махам: Есці ж так не стыд ваўку (Я. Купала. Воўк і баран - 36. тв., I, 398). Ясне-пан, яснепан [польск.] м. Яснавяльможны пан. Гэта йдзе Тарас-нявольнік, Служка ясне-пана, Пан у золаце. Ен бедны, Босы, абарваны (Я. Купала. Тарасова доля - 36. тв., V, 209). А здаецца ж кат на кату Ясне-паны селі I катуюць ад нядзелі Да новай нядзелі (Я. Купала. Суд ідзе - 36. тв., IV, 217). // Форма звароту да пана...жыд сагнуў спіну: «Не жартуйце, яснепане!» (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 419). Ясне-панна ж. Шаноўная, яснавяльможная панна. [Якім]: (робячы папяросу). Ці ясне-панна Паўлінка пазволіць мне закурыць пры ёй? (Я. Купала. Паўлінка- 36. тв., VI, 182). Ясны, прым. Знатны, вяльможны, багаты. Нарэшце пасланец перадае лёкаю ад яснай пані 25 рублёў гасцінца і абяцае прыбаўкі 5 рублёў у месяц да яго заробку (П. Мядзёлка - ТСБМ, V, 505). Ясыр [ст.-бел. ясырь, ясирь — здабыча, палон; тат. jäsir, тур. esir] м. 1. Палон, няволя. Айчыну ўораўшы ў пажарышчы, Сынам прыпомніўшы ясыр, — Спраўляйце [крывапійцы] з груганамі йгрышчы На косцях братніх наўвесь мір! (Я. Купала. Перад вісельняй - 36. тв., II, 55). 2. Здабыча. Юлій Цэзар сабраў легіёны ды вырашыў адбіваць у туркаў ясыр (А. Карпюк. Белая дама - БД
Дадатковыя словы
ясйрь, ўбраўшы
3 👁