ваяваць ярлык на вялікае княжанне маскоўскае (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 601-602). 2. Пісьмовае распараджэнне аб выдачы чаго-н. Ярмолачка ж. Памянш.-ласк. да ярмолка. Эх, ярмолачку-б дадаць'. Кім ты стаўся-б - не згадаць! (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 96). Ярмолка [ст.-бел. елмурка, ермылка\ польск. jarmulka тур. jaymurluk] ж. Назва традыцыйнага яўрэйскага галаўнога ўбору (кіпы) у Польшчы, Беларусі і Украіне. I, як не маш у дварэ маскоўска жаўнера, Жыдоўскія ярмолкі, чырвона каўнера, Скажа, што ён [бадзяга] із войска польска, — неўзначаі Прыбадзяўся, штоб косці злажыць ў родным краі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 449). Стары сядзіць на ганку ў ярмолцы, з акулярамі на носе (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 120)...у беларускім музэі газэты «Наша ніва» жыдоускія журналісты убачылі цэлую калекцыю малюнкау старасьвецкіх жыдоускіх сінагог у беларускім будоуніцкім стылю, калекцыю сінагогальных ліхтароу і пасудзіны мосенжовыя і сярэбраныя з мейсцовай арнамэнтыкай, калекцыю стылевых ярмолак (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 26). Збянтэжаны Рувін узнімаўся і зноў садзіўся, зрываў з галавы ярмолку і зноў надзяваў (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 303). Ен [рыбак] быў у чорнай аксамітнай ярмолцы, у шабасовай халадайцы, з шапкай у руцэ (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 90). У яго [татарына] чорныя вочы, сівая барада і чырвоная ярмолка на голенай галаве (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 232). Яруха [стараж.] ж. Раз'ятраная жанчына. [Лятонка:] - Чараўніца чуе, як трава расце, а ты гэткую яруху пакуль што не супыніш... (В. Іпа_ тава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 77). Ярыжкі (ярыгі, ярыжныя людзі) мн. адз. ярыжка, м. Некаторыя катэгорыі насельніцтва Расіі XVI-XVIII стст.: халопы, збяднелыя сяляне і пасадскія людзі, якія займаліся наёмнай фізічнай працай (чорнарабочыя, грузчыкі, бурлакі). Н (разм.). П'яніцы, шынковая галота. А Ярыжка-валацуга'. Ярыжка-валацуга не будзе ў полацкай Сафіі адбіваць паклоны ўсявышняму (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 14). Ярынны [ст.-бел.], прым. Блакітны...падышоў [князь] да пляменніцы, адабральна агледзеў тонкі стан: «Прыгажуня вырасла... Iколер ярынны табе ідзе... Нядоўга будзеш хадзіць у дзеўках...» (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 108). Ясельнічы м. Прыдворны чын у Маскоўскай Русі XV-XVII стст.; асоба, якая мела такі чын. Ад злога вока, варажбы і ўсялякага нядобрага чарадзейства ахоўваў вяселле ясельнічы - дварэцкі Зміцер Пешкаў (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 45). // 3 пачатку XVII ст. - асо
Дадатковыя словы
пяніцы, разятраная
5 👁