чаныя, як і сярпы, для ўдару ўвагнутым бокам; прыдняпроўскія беларускія дзіды паўтарачнай даўжыні і таму прызначаныя для кідання нагой, з пад'ёму ступака, і беларускія іклы,.. іклы, прызначаныя для смяротнайрукапашнай у цеснаце (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 12). Ялмужна [ст.-бел. ялмужна; польск. jalmuzna} ж. Міласціна...і вось яна [Рагнеда] - першая на Русі манашка, сама паліць печ, сама гатуе, жыве ялмужнай (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 93)... сквапны лічыць грошы, жабрак просіць ялмужну (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 181). / у параўн. Усе яны [жонкі] роўныя, усіх ён аб'язджае па кругу, раздаючы, як ялмужну, сваю начную любоў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 41). Ямскі, прым. Звязаны з перавозкай на конях пошты, грузаў і пасажыраў. Каля аднапавярховага будынка ямской станцыі стаяла запыленая — хоць ты пальцам на ёй пішы — паштовая карэта (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 300). Яны вылезуць з яго [цягніка] недзе ў Дне і пойдуць дабірацца да Прыдняпроўя ямскімі коньмі (У. Караткевіч. Зброя - 43, 356). Ямшчык [ст.-бел. ями(йкь; руск. ямирік цюрк. jam} м. Фурман на ямскіх конях. Ямшчык па трыгельт явіўся. Узяў шастак дый пакланіўся (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 364). Ямшчыкі і фурманы, кінуўшы седакоў, пачалі нахвостваць коней па дарозе на Маскву, а за імі каціўся шэры натоўп (У. Караткевіч. Зброя -43, 340). Яндоўка [ст.-бел. ендова] ж. Вялікая медная пасудзіна для захавання віна, піва, мёду. У бочках, яндоўках і ўсякай пасудзе, Каб не выбіралась гарэлка, мёд, піва (В. Дунін-Марцінкевіч. ***3аўтра спаса, кажуць людзе... - Тв., 426). Янчарка [польск.] ж. Ружжо. Казака ту ж Навума паклікаў [ваявода]. - Гэй, казача, ты, хаме, Чамуў садзе пры браме Hi сабакі няма, ані стражы?! Браць мне торбу барсучу 1 янчарку гайдучу, Цягні стрэльбу-гвінтоўку мне ўраз жа! (Я. Купала. Ваявода - 36. тв., III, 338). Янычары [ст.-бел. яничарь, янчарь; тур. уепісегі - новае войска] мн. Асобныя часці рэгулярнай турэцкай пяхоты, што існавалі з другой паловы XIV ст. да 1826 г. (разам з атрадамі конніцы складалі аснову пастаяннага войска Асманскай імперыі). Хлопчыкаў з васьмі гадоўмеліся выхаваць на янычар (А. Карпюк. Белая дама — БД, 277). Ярлык [ст.-руск. ярлыкк, ст.-бел. ярлыкь, ерлыкь, ярылыкь — ханская грамата; тат. jarlek - распараджэнне, загад] м. 1. У XIII-XV стст. на Русі - грамата, пісьмовы загад хана Залатой Арды падначаленым свецкім і духоўным феадалам. Колькі высілкаў было зроблена, каб за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абязджае, падёму, ямй(йкь, ямйрік, янйчарь
26 👁