Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Язычніца, ж. да язычнік. «Яна [Жывена] ж язычніца, слаўны мой Войшалк! — казала яна [цётка], прыжмурваючы вочы, як прыгожая пушыстая кошка. - I не проста язычніца, а будучая жрыца» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 40). Бірута паходзіць ад першай жонкіГедзіміна, язычніцы Віды, дачкі Відзімунта (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 321). Язычніцкі, прым. Які мае адносіны да язычніцтва, язычнікаў, належыць ім. Найбольш старажыпіныя купальскія песні, відаць, тыя, што ў паэтычных вобразах данеслі да нас водгукі язычніцкіх вераванняў (Я. Саламевіч - ТСБМ, V, 494). Паўсюдна наступала хрысціянства, яно шырылася і на тыя землі, што былі язычніцкімі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 424). Адчайныя намаганні Ягайлы і Вітаўта, думаў Юнгінген, лішні раз сведчаць пра абмежавасць іхнага язычніцкага розуму (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 296). Язычніцтва н. Рэлігія, заснаваная на пакланенні шматлікім багам у адрозненне ад хрысціянства, мусульманства і г. д.; ідалапаклонства. Няма хлусні і ў заявах пра язычніцтва Жмудзі, якая не жадае пакідаць старую дзедаўскую веру, забыцца на ранейшых багоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 228). А вакол іхусіх [гарадоў], мацней, неадольней сціскалася тэўтонская пятля, адрывала князёў ад любага імі язычніцтва: шукаючы ў немцаў дапамогі, хрысціўся Вікінт, жамойцкі князь, следам за'ім Таўцівіл, Міндоўгавы братаніч (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 53)...падсечаныя карані не толькі язычніцтву ў краі, але і таму, што назбіралі продкі... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 303). На ўрачысты прыём я [жрэц] не быў запрошаны. А гэта яскрава казала аб тым, што маё значэнне — і значэнне язычніцтва падае (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна- АД, 423). Яймосць м. Тое, што ягамосць.-Ярэма!.. Зрабіўшыўсё, бяжыў Вільшану: Яймосці трэба. He марудзь! (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 415). Якабінства н. Характар думак і дзеянняў, уласцівых якабінцу чалавеку рэвалюцыйных перакананняў; вальнадумцу. Дэманстратыўна заняўся пакланеннем таму, што ён разумеў пад екацярынінскім духам і што на самай cnpa.ee было якабінствам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 165). Ялань ж. Лясная паляна. Пахавалі яго [Рацібора] на ялані, там, дзе ўжо былі магілы абшчыннікаў з гарэлай Весі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 101). Ялмань ж. Шабля, пашыраная і часам уцяжараная на канцы. Азіяцкія, прамыя, як меч, шаблі і шаблі булатныя, змеепадобныя; персідскія, вузкія, як аер, і вострыя, як джала; турэцкія ялмані са сталлю, якая ідзе блакітнымі зорачкамі; ятаганы, падобныя на сярпы і прызна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заім
2 👁
 ◀  / 658  ▶