Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
з брамамі аксамітнымі і намітцы, вышытай таксама чырвоным ядвабам (В. Іпатава. Альгердава дзіда- АД, 548). Ім [дзецям і ўнукам] ядваб ужо давай, He хочуць паркалю (Я. Купала. Як я малада была... - 36. тв., IV, 280)...рознакаляровыя стужкі на вяршаліне ўзгорка ўспыхвалі чырванню і ядвабам сярод зеляніны (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 357). // вобразн. За каляінкамі для калёс - шырэйшыя стужачкі таго ж травянога ядвабу (ІД. Гартны - ТСБМ, V, 490). А Ядваб-кужэль'. За кросны ненагляднай сесці трэ' было Ядвабкужэль сівенькі ткаць (Я. Купала. Яна і я - 36. тв., V, 120). Ядвабны, прым. Шаўковы. [Мацейка]: Чаму Каську не любіць, Калі Каська ладна: Хвартух новы, паркалёвы, Спаднічка ядвабна! (Я. Купала. Прымакі - 36. тв., VI, 254). Сам агонь у полі тлее, Нічагусенька няма. На Соф'і была жоўтая ядвабная кашулька (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 25). Астаўсяў памяці трошкі прыспушчаны з галавы чорны, шырокі, здаецца, аксамітны, а можа ядвабны шалік («Маладосць» - ТСБМ, V, 490). Паміж імі было шмат гожых жанчын у аксамітных і ядвабных кабатах, з караблікамі на галовах (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 377). Тчэцца сіні шнур ядвабны I спакойны такірух! (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 46). / у параўн. Заграбае пракосы дзяўчына... Сонца кос яе пасмы залоціць. Яны ззяюць красою ядвабнай (А. Гурло - ТСБМ, V, 490). Ядзь ж. Яда. Гэта была, вядома, прынада, любімая ядзь усіх дзікоў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 85). Ядынка ж. Ёд. Пабеглі да настаўніцы па ядынку. Тая сама прыйшла зрабіць апатрунак (М. Цэлеш. Воўчым сьледам - ХБ, 196). Язык м. Племя, народ. - Што нам забаронена стаць языком? — запытаў Усяслаў. - Але кім? Нават Богам? (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 263). 0 Прытча ва языцах — прадмет усеагульных размоў, абгавораў, кпінаў і пад. Усё Азярное ведае, што Бадытчык - кулак, што яго скора знімаць будуць. Там — гэта прытча ва языцах (М. Лобан. Гарадок Устронь - ЭСФ, 317). Язычнік м. Паслядоўнік язычніцтва; ідалапакланяльнік. Хрысціўся Елісеем у гонар забітага язычнікамі духоўнага настаўніка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 79). // (лаянк.). - Язычнік ты! Паганец! На хлеб плюеш! (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 57). А Родзічы-язычнікі: Хаця тое паяднанне толькі пачыналася, і нездарма на хрышчэнне не прыехалі родзічы-язычнікі, што спадзяваліся захапіць ягоныя [Міндоўга] землі, а цяпер трымцелі перад новым узвышэннем моцнага, як ніколі, князя (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

софі
2 👁
 ◀  / 658  ▶