Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
шы пачуццяў... дзявочага сэрца! (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я - Тв., 246). [За Вольгай] ішоў таўставаты ягомасць у чорнай кепцы (П. Пестрак - ТСБМ, V, 490). 3 чым завітае пан ягомасць? 3якою прыйдзе ліхатой? (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 57). Зьлез Сымонка ды із скрыпкай За «ягомасьцем» ідзе (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 130). // (алегар.). У адносінах да «ваўка». [Баран]: Мяне са скуры абдзіраць так без пары Лішні труд, вяльможны пане; На то ёсць спосаб дагаднейшы, Што і мучэння мне убавіць, I для ягомасця лацвейшы (Я. Купала. Воўк і баран - 36. тв., I, 399). 2. Пра незнаёмага мужчыну (разм.). Неўзабаве Руневіч заўважыў у натоўпе белую варону - дзіўнага ягамосця ў цывільнай нетутэйшай вопратцы (Я. Брыль - ТСБМ, V, 489). 3. Форма звароту да пана ці каго-н. I спытаўся пан замковы: - Гэта ён музыка й ёсьць? — Ён, ён самы, ягамосьць (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 130). - Дарогу жмы знаемДа вас, ягамосці, Да вас будзем ездзіць Мы часта ў госці (А. Русак - ТСБМ, V, 489). [3-і падарожны]: А я скажу вам, ягамосці: Сыходзіць з поля маладзец (Я. Купала. На папасе 36. тв., VI, 162). «Брава! Брава! Ахрысцілі! За такое ж цуда Барыша нам, ягамосцю! Чуеш, ахрышчоны? Барыша стаў!» (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 420).- Ага!.. чаму гэта, ягомасць, Вядзеш вялікую знаёмасць? Чужых цялят бярэш на пашу? (Я. Колас - ТСБМ, V, 490). Д Панове-ягамосці'. Убеглі ўзрушаныя госці. Пан Глыкка цопнуў капялюш, Iразам выгукнулі: - Юш! Вайна, панове-ягамосці! (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 223). Ягляны [польск.], прым. Прасяны. Бадзялася тут жа лямешка густая, Пансак — ягляная са скваркамі каша, To яда мужыцкая! — то пацеха наша! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы -Тв., 214). Ядальня ж. Сталоўка, сталовая. - Я ж есці хачу, да ядальні іду... (М. Гарэцкі — ТСБМ, V, 490). На першым паверсе замка, там, дзе былі кухня і ядальня, пачулася ціхае бразгаценне (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 357). Ядваб [ст.-бел. едвабь; польск. jedwab з чэш.] м. (паэт.). Шоўк. ..старэйшая дачка, якая звалася Анэля, мела чорныя валасы, стройную постаць, жывы пагляд; прырода яе надзяліла так шчодра, што каштоўныя аздобы і ядваб даяе прыгажосці нічога дадаць не змаглі б (Ян Баршчэўскі. Драўляны дзядок і кабета Інсекта - Выбр. тв., 284). Гандлёвая плошча з ратушай была запоўненая людзьмі, у крамах прадаваліся таеары з замежных краін, прылаўкі згіналіся пад кукламі адамашка і белі, ядвабу і мяхоў (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 292). Яны [маладыя] выйшлі з царквы; ён — у лазуровым шаўковым каптане і шапцы, абітай собалем, яна - у чырвоным адамашкавым летніку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя, шоўк...старэйшая
4 👁
 ◀  / 658  ▶