Этэрыярх не браў у сваю варту, якая абараняла горад, ніводнага з візантыйцаў (там жа, 220). - Такі адважны, такі мудры воін, як ты, мог бы з поспехам служыць у Канстанцінопалі, быць самім этэрыярхам, начальнікам імператарскай гвардыі (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 407). Эшалён м. Эшалон. А цяпер як кулакоў, нацдэмаў, непажаданы элемэнт з пагранічча эшалёнамі звозілі... (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 146). ю Югуры мн. Уйгурскае племя з Туркестана, якое ў 999 г. пакарыла Бухару. -Праклятыя югуры! - прашаптаў нехта побач. — Невукі, якім бы хацелася зрабіць такім ж і нас, іранцаў! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 217). Юдоль ж. (кніжн.). Пра месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі; жыццё з яго нягодамі і смуткам. О зямля, святая калодніца.. мужнасці.. юдоль! (У. Караткевіч - ТСБМ, V, 484). [Сімеон-столпнік] забіраўся на слуп, каб быць падалей ад зямноіі юдолі («ЛіМ» - ТСБМ, V, 484). Але неаднолькавую юдоль бог дзецям сваім зямным рыхтуе (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 159). Юнкер м. У царскай Расіі - радавы, унтэр-афіцэр з дваран, выхаванец ваеннага вучылішча. Клічуць работнікаў: «Прыйшоў час». Час выступаці ўраз Проці царату, Проці ворагаў працоўнага люду, Юнкераў, бандытаў, узурпатараў (Я. Купала - Ленін, V, 282). Праз некалькі імгненняў чалавека, які кінуў бомбу, ужо трымалі паліцэйскія і казакі, да іх беглі праабражэнцы з юнкерамі (У Арлоў. Далёка да вясны МКГ, 263). // Вучылішча, якое рыхтавала юнкераў. На самай-жа справе, як потым казала настаўніца, ён [Курылка] паступіўу юнкеры (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 252). я Явіць [польск.] зак. Паказаць, выявіць. [Псіха]: (быццам гэтыхувагаў не чула). Ён [Эрос], як захоча, спапеліць і стравіць, А як захоча, ў цішы сябе явіць, I як захоча, ўзвысіць і збавіць! (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв„ VII, 101). Ягамосць, ягамосьць, ягомасць і ягомасьць ж. 1. Пан, васпан. Даніла вылаяўся ў злосці, надзеў паходны свой пільчак, Схаваўшы сціснуты кулак, Ды ў двор ідзе да ягамосця (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 39). А ягомасць заручыны справіць гатовы, He спытаў
4 👁