Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
дарскі афіцэр, фельд'егер з эспіафетаю, каб кантраляваць раскладруху паштовых экіпажаў праз павет (М. Віж. Лабірынт - Л, 4). Эсты мн. 1. Старажытнае прыбалтыйскае племя; чудзь...зведалі божую ласку Лівонія і эсты (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 244). [Вячка:] - Эсты паўсталі на астравах і на мацерыку, і я хачу пайсці ім на дапамогу, але ў мяне мала сілы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 281). Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў, латгалаў, ліваў, эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 84). 2. Эстонцы. Эсэр м. Сацыяліст-рэвалюцыянер, прадстаўнік дробнабуржуазнай партыі ў Расіі. Быў старшынёй эсэр Чарноў (Я. Купала. Ленін - 36. тв., V, 285). Вялікі сорам, як віна, Прыціснуў і шпырнуў набок Усова. Як брудную і мокрую анучу. Так на душы яго было — He йсці да іх (эсэраў) (там жа, 300-301). Меншавікі, эсэры, бундаўцы, здраднікі ўсіх колераў разгарнулі падрыўную работу і ў Магілёве (X. Шынклер - ТСБМ, V, 478). Эсэсавец [ад ням. скарачэння SS (Schutzstaffel - ахоўны атрад)] м. Ваеннаслужачы нямецкіх фашысцкіх ахоўных атрадаў ці спецыяльных часцей фашысцкай германскай арміі. У Еўнічы сярод дня ўтваралася адступаючая рота эсэсаўцаў - ніхто неяк не чакаў гэтага: старыя, жанчыны і дзеці былі дома (Т. Хадкевіч - ТСБМ, V, 478). Этрускі [лац. Etrusci] мн. Старажытныя плямёны, якія ў I тыс. да н. э. насялялі паўночны захад Апенінскага паўвострава і стварылі развітую цывілізацыю, якая папярэднічала рымскай. Тут мы маем такую самую гісторыю, як і ў Італіі, дзе за шмат гадоў за заснаваньня Рыму, жыў еысокакультурны народ Этрускаў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 96). Аб дзівах мастацтва, промыслаў і навукаў, аб стане высокай асьветы ў Этрускаў, мя сяньня даведваемся толькі з раскопак іхных гарадзішчаў (там жа). Этрускі, прым. Які мае адносіны да этрускаў. Этруская цывілізацыя загінула ў войнах прыходцаў зь мясцовым жыхарствам (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 96). Этымалогія [гр. etymologiä ад etymon - сапраўднае значэнне слова, ісціна і logos — вучэнне] ж. Раздзел школьнай граматыкі, які ўключае фанетыку і марфалогію. Чарга падыходзіць да вучняў Філюка.. — Вашы напісалі добра. Але па сінтаксісу вашы вучнізначна крапчэйшыя, чым па этымалогіі, — зазначае інспектар (Я. Колас — ТСБМ, V, 480). Этэрыярх м. У Візантыі - начальнік імператарскай гвардыі, варты. Аднак імператар, які на пасадах эпарха і этэрыярха змяніў нямала лацінянаў, упарта пакідаў месца галоўнага коміта за мужам прыўкраснай Еўдакіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

фельдегер
2 👁
 ◀  / 658  ▶