чужаземцы - з непрыхаванай цікавасцю назіралі, як займалі ўказанае еўнухам месца іхнія адказчыкі (там жа, 217-218). Колькі парфіраносных базілеўсаў і базіліс, адважных страцігаў і мудрых эпархаў на самым узлёце жыццёвых сіл, у цвіценні душы і цела раптам, як лёгкі штуршок, адчувалі няўлоўную млявасць пад сэрцам (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 407). Эпістала [ад гр. epistole - пісьмо] ж. Пісьмо. У эпістале за 1913 год Максім Багдановіч.. прыгадаў пушкінскія драмы (А. Клышка - ТСБМ, V, 472). Эргастырыя [гр. ergastdriori] ж. Рамесная майстэрня, крама. [Салім:] - Я папрасіў маладога паэта Фоку, які служыць у залаташвейнай эргастырыі, перакласці паэму аб каханні якую толькі што напісаў славуты у Румскім султанаце СельджукаўДжалаладдзін Румі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 171). Эрцгерцаг [ням. Erzherzog] м. 1. Тытул манарха ў Аўстрыі і АўстраВенгрыі ў 1453-1804 гг. // Асоба, якая мела тытул аўстрыйскай імператарскай фаміліі. Ваявода Збароўскі абяцаў ім дачакацца граматы ад эрцгерцага (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 260). 2. Тытул прынцаў цараваўшага дома Габсбургаў у 1804-1918 гг. Эскадрон [фр. escadron] м. Падраздзяленне кавалерыйскага палка, якое адпавядае пяхотнай роце. [Каршукоў:] - Салдат у Гітлера не шмат. Б'е браніраваным кулаком, атыл — дзіравы. Кінь ты сюды конніцы некалькі эскадронаў, дык да самога Берліна можна ісці без прыпынку... (А. Асіпенка - ТСБМ, V, 475). 3 дзесятак старыцкіх хлопцаўпартызан зрабілі ў кустах за вёскай засаду і прымусілі ўцякаць у паніцы цэлы ўланскі эскадрон (Т. Хадкевіч — ТСБМ, V, 475). Эскулап [Aesculapius - лацінізаваная назва старажытнагрэчаскага бога лячэння Асклепія] м. (іран.). Урач, доктар, медык. Юрка - наш мясцовы эскулап. Вярнуўшыся з ваеннай службы, а ён там быў санітарам у шпіталі, разгарнуў шырокую медыцынскую практыку (М. Лужанін ТСБМ, V, 476). Эсмінец м. Эскадронны мінаносец. Служыў.. [Сцяпан], як іраней, у Чарнаморскім флоце, быў паранены, але ўжо вылечыўся і камандуе эсмінцам (А. Кулакоўскі - ТСБМ, V, 476). Эстафета [фр. estafette ад іт. staffa - стрэмя] ж. Тэрміновая пошта, данясенне, адпраўленыя конным пасланцом. Аднойчы бацька паслаў мяне з нейкай запіскай да суседа-лесніка, так па эстафеце, ад аднаго да другога перадавалася пошта лясніцтва (I. Шамякін — ТСБМ, V, 477). // Пісьмо, данясенне і пад., якія дастаўляліся такой поштай. О, сапраўды важная спраеа! — усклікнуў Валерый, прачытаўшы першыя радкі эстафеты (А. Якімовіч - ТСБМ, V, 477)...прыехаў жан
2 👁