Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Экслегіяніст [польск.] м. Былы легіянер. Учасце ў ёй [эксдывізіі] прынялі людзі вельмі часамі падазронай славы, як Юзаф Свіда, Ігнат Тукала (..Естка - экслегіяніст, каторы здабыў на вайнеразам з лаўрамі напалеонаўскімі грамадную суму наполеондараў) і іншыя, а найгоршым быў маршалак Бжазоўскі, банкарт аднаго з Юдыцкіх, каторы адпрысягнуў праўнасць скрыптаў натуральнага свайго бацькі, выданых ахмістрыні Бжазоўскай, гэта значыць, сваёй матцы, аб каторых агульнавядома, што былі фікцыйныя (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 528-529). Элзевіры мн. Кнігі, надрукаваныя ў друкарні Эльзевіраў у Галандыі (XVI-XVII стст.), якія вызначаліся дзівоснай прыгажосцю і вытанчанасцю шрыфтоў. — Набярэ такі кніг, носіць, носіць — ніхто не купляе. To ён тады ў двары вогнішча раскладвае і - «час абнавіць таварац». I пайшло ўсё ў полымя. А тут глядзі - элзевіры, масонскія выданні, «Духоўны рыцар» (У Караткевіч. Зброя - 43, 305). Элінскі, прым. Які мае адносіны да элінаў. [Стары грэк]: Здароўе рымлянца! Хай Рым жыве, новы пан светаўладны, Элінскай славы праслаўны наследнік! (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 90). Эліны мн. Назва старажытных грэкаў. [Нікіфар:] - Уратаваць нявінную істоту, урэшце, проста прыгажосць — хіба не абавязак кожнага эліна? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 209). Эміграваць незак. Эмігрыраваць. Гэтая стараверная, з высокай культурай, інтэлігенцыя, брыдзілася змагацца забойствамі з новай верай і эмігравала ў глухія пушчы на ўзьмежжа старавернай і аднавернай зь імі Жмудзі (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 80). Энцыкляпэдыста м. Энцыклапедыст. А Беларус-энцыкляпэдыста'. Адышоў ад нас натхнёны рамантык волі, выдатны беларус-энцыкляпэдыста, патрыёта й першарадны нарысісты-пісьменьнік! (М. Цэлеш. Юрка Віцьбіч - ХБ, 215). Эпалет [фр. epaulette ад ёрайіе — плячо] м. У дарэвалюцыйнай рускай і некаторых іншаземных арміях - парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і пад. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах (С. Александровіч — ТСБМ, V, 469). Эпарх [гр. eparhos] м. Граданачальнік Канстанцінопаля ў часы Візантыйскай імперыі, які ажыццяўляў судова-паліцэйскія функцыі. Нікіфар назаўтра ж падаў скаргу эпарху горада (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 192). Усе яны — чырванашчокі, нізкі эпарх — прэфект горада; мажны, на галаву вышэйшы за іншых этэрыярх; вёрткі, рыжы, як ліс, лагафет дром, які адказваў не толькі за пошту і знешнія адносіны, але і займаўся дзяржаўнай бяспекай, а таксама тры рыцары
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 658  ▶