Эканомія [ад гр. оікопотіа - кіраванне гаспадаркай] ж. 1. Памешчыцкая гаспадарка капіталістычнага тыпу. Крыху пазней.. [горад Слонім] стаў каралеўскай эканоміяй, тут жыў каралеўскі намеснік («Помнікі» - ТСБМ, V, 444). // Кантора, сядзіба гаспадаркі (разм.). Падпаліўшы эканомію, палонныя салдаты ўцякаюць на радзіму, каб тут па ленінскаму закліку ладзіць новае жыццё (Д. Бугаёў - ТСБМ, V, 444). 2. У дарэвалюцыйнай Расіі - назва некаторых дзяржаўных устаноў, якія ведалі гаспадарчымі справамі. Экзарх [гр. exarchos — начальнік, намеснік] м. 1. Намеснік імператара ў якой-н. вобласці Візантыйскай імперыі ў канцы V1-VII стст. // У тэксце: візантыйскі імператар. Экзарх, выслухаўшы яго [Нікіфара], выступіў наперад (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 219). 2. У Візантыйскай імперыі - епіскап, які кіраваў хрысціянскай царквой. 3. У Старажытнай Грэцыі - кіраўнік жрацоў пры храме. Экзекуцыя [ст.-бел. екзекуция, екзекуцыя, экзэкуцыя і інш.; лац. exsecutio - выкананне] ж. Выкананне судовага ці адміністрацыйнага прыгавору (пакаранне смерцю і пад.). Гродзенскі губернатар робіць экзекуцыі, пасылае на падаўленне хвалявання войскі і размяшчае іх па дварах за кошт галодных іраздзетых сялян (I. Лушчыцкі - ТСБМ, V, 446). Экіпаж [фр. equipage} м. Агульная назва лёгкіх пасажырскіх павозак. Шэсць тыдняў назад пад экіпаж.. [Норава], калі ён ехаў з дакладам да губернатара, кінулі самаробную бомбу... (У. Мехаў - ТСБМ, V, 444). Пасадзіла.. [Эльза] мяне ў свой экіпаж - фаэтончык такі чорненькі, ён і цяпер пад паветкай у яе стаіць, я табе пакажу яго калінебудзь, - на рысорах, колы гумовыя, — і пакаціла, павезла (Б. Сачанка - ТСБМ, V, 446). У гэты момант яны [сяброўкі] пачулі, як нейкі аграмадны экіпаж спыніўся ля ганка. Падхапіліся абедзве: бачаць — карэта, а ззаду яе - лёкай (Ян Баршчэўскі. Апавяданне сёмае: Вогненныя духі - Выбр. тв., 188). Эксдзекабрыст м. Колішні дзекабрыст...жыўу нашым баку п. Пушчык, абывацель, расіец, эксдзекабрыст, скінуты з палкоўніка гвардыі ў салдаты (значыць, мучанік ідэі, сын свабоды) (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 516). Эксдэвізія ж. У Вялікім княстве Літоўскім - судовы разбор справы, звязанай з даўгамі, якімі быў абцяражаны нейкі маёнтак. Ключ Глускі быў Юдыцкімі вельмі абдоўжан і перайшоў ужо некалькі эксдывізій, але п. Кароль дагледзеў, што першая з гэтых эксдывізій, на каторай апіраліся ўсе пазнейшыя, мела нейкія нефармальнасці і не была зацверджана (А. Абуховіч. Мемуары - Зан
Дадатковыя словы
екзекуцйя
2 👁