Ані (і, ні) на шэлег - ніколькі. Яму б жонцы даць добра ў косці, каб хвастом перад чужымі не круціла. А ён усё шкадуе. А тая яго за гэта святым ды добрым лічыць, а павагі ані на шэлег (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 60). Хмары спалі ці прапалі I на шэлег не зважалі Hi малітваў, ні тых слоў (Я. Колас. За дождж - 36. тв. у 12 т., III, 27). А колькіразоў, бывала, лаяліся яны [Сцяпан і бацюшка]. I гэта ні на адзін шэлег не псавала іх крэпкую, вякамі гадаваную дружбу (Я. Колас. Старыя падрызнікі - 36. тв. у 12. т., IV, 123). Гарэлага шэлегу не варты - тое, што шэлег цана. «Жыццёўжо гарэлага шэлегу не варта, — казаў [баярын] Жывене. - Душачка мая і так на адной нітцы тут затрымалася, можа, каб убачыць, што з нашай зямлёй станецца» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 67-68). На якія (такія) шэлегі — за што. [Іван:] - Яму дасцё. А ўсім іншым хто дасць? На якія такія шэлегі яны вучыцца будуць? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 269). Шэлега не даць - не падтрымаць фінансава...тыя, хто шэлега не даў на дзяржаўныя справы.., — яны абвінавачваюць яго — свайго караля (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 6). Шэлег цана каму, чаму — нічога не варты. [Князь:] - Сотня статуй. Некаторыя з механізмамі. He будзеш даглядаць, загубіш — шэлег табе цана (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 184). Шэрбет м. Від салодкай стравы з садавіны. He паспелі падаць чашы з арабскім шэрбетам - салодкімі скрылямі садавіны, палітымі замарожанымі ўзбітымі вяршкамі (іх увёў у побыт рамеяў турэцкі султан, што прыехаў да грэкаў пасля разрабавання Багдада манголамі ў 1258 годзе), —якубег кіроўца двара і прашаптаў штоў двор прыехаў намеснік прэпазіта Роберт (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 204). э Эгзэмпляр м. Экземпляр. - А найперш ёсьць там, — казаў ён [чыноўнік], — летапісы Полацкага княства, і нават летапіс пісаны рукой сьв. Еўфрасіні, праўдзівы эгзэмпляр г. зв. «Повесьці врэменных лет» (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 82). Эканаміст м. Прыхільнік эканамізму. [Меншавіцкая арганізацыя] ішла ў адным радзе з усімі варожымі пралетарыяту элементамі — эканамістамі, ліквідатарамі, сацыял-шавіністамі («Звязда» — ТСБМ, V, 443). Эканаміцкі, прым. Эканамічны. Сабраць у сьвеціў адных сваіхруках столькі грошы, каб, напрыклад... купіць усю Вільню, і потым з гэтымі грашамі рабіць эканаміцкае адраджэньне Беларусі (М. Гарэцкі. Рунь - Р
2 👁