Шыхт [ст.-бел. шихь, шыхь, шикь - строй, парадак; польск. szyk с.-в.-н. schicken] м. Шарэнга, рад. Можна было чакаць поезд князя на дарозе, але на вузкіх лясных шляхах цяжка разгарнуць у баявыя шыхты харугвы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 320). Шыхтавацца незак. Шарэнгавацца. Ад'ехаўшы ад Кежмарка тры вярсты, прыкмецілі з пагорка пагоню, аднак невялікую. Князь загадаў шыхтавацца (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 340). Шышак [ст.-бел. шишакь, шышакь — шлем; польск. szyszak венг. sisak] м. Старажытны воінскі шлем, які заканчваецца вастрыём з шышкай наверсе. Крыжакі, у жалезных шышаках, у гулкіх пласцінкавых даспехах, падобныя да жахлівых мерцвякоў-наўя, тупалі пад зладжаныя ўдары барабанаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 526). Але вось дабеглі, прыставілі драбіны, палезлі, паказаліся над гароднямі рагатыя шлемы ворагаў, шышакі наўгародцаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 29). // Верхняя частка гэтага шлема, якая мае выгляд шышкі. На самым шышаку шлема - дзірачка, яе зрабіла белагвардзейская куля (В. Хомчанка - ТСБМ, V, 435). Шэздар м. Усходні музычны інструмент. Або пастух засмучоны ударыць Спрытнай рукою па струнах шэздара - Песня славянская рэхам пальецца, У змучаных сэрцах яна адгукнецца (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі - Тв., 249). Шэлег (шэлёнг) [ст.-бел. шелег'ь, шелягь, шелюгь; ням. Schilling] м. Беларуская, польская і ўкраінская назва нізкапробных замежных сярэбраных і медных солідаў XV-XVIII стст. (сярэбраны шэлег Рэчы Паспалітай прыраўноўваўся да 1/3 гроша, з 1766 г. сярэбранаму грошу адпавядалі 22,5 медных шэлега), а таксама папулярная назва капейкі на поўдні Беларусі і на Украіне ў XIX ст. I іх [маладых] зноў пачалі абсыпаць хмелем, жытам, кветкамі, а скарбовец княжы ішоў за імі і сыпаў ў натоўп грошы літоўскія — дэнарыі, пенязі і шэлегі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 548). Хто йдзе, едзе - не мінае; Хто - праснак, хто грошы; Хто старому, а дзяўчаты — Шэлег механошы (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 398)... купіць каня ён [Святазар] не хацеў — зберагаў кожны шэлег дзеля аднаўлення храма (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 273). Траслі датуль, покуль шэлегі не знайшліся (А. Карпюк. Белая дама — БД, 371). А бацька толькі што выплаціў арэнду, іў хаце не было болей ані шэлега (С. Грахоўскі - ТСБМ, V, 436). Гэта былі землі на поўдні. Тыя, што праз дваццаць год былі прададзены за два мільёны. Акіму яны не прынеслі і шэлега (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 161). [Лейба:] - Hi шэлега; з ласкі панскай Маё ўсё багацце (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 422). - Хацелася мець лішні шэлег, а страціцеўсё (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 282). 20а
Дадатковыя словы
адехаўшы, шелегь, шйкь, шйхь, шйшакь
2 👁