Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
карка, Калі ў бога верыш, Дай, дай пахмяліцца, Хоць чарку, хоць трошкі! (Я. Купала. Душачка, шынкарка - 36. тв., III, 328). Ты ж мяне паставіш У снезе па вушкі, А сам, молад, пойдзеш К шынкарцы ў падушкі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 149). Пайіхонечку з-пад печы Шмыкнуў я праміж люзей Ды шынкарцы й сеў за плечы, Штобрасслухаць пачутней (К. Вераніцын. Два д'яблы - Зан., 69). Шынкарочак м. Памянш.-ласк. да шынкар. [Фокуснік]. Шынкарочак за буфетам: Pad гасцям зімой і летам (Я. Купала. Сон на кургане-Зб. тв„ VI, 135). Шынкарыць незак. Займацца шынкарствам. Хацеў і там адзін карчмар атаўбавацца ды шынкарыць (У. Дубоўка - ТСБМ, V, 429). Шынкоўня [польск.] ж. Шынок. [Фокуснік]: 3 вашай ласкі, сызвалення Даць хачу вам прадстаўленне, Каб вас лепш ахвота брала, Лепш шынкоўня таргавала (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 134). He гамоніць пры шынкоўні Выпіўшы народ (Я. Купала. Забытая карчма 36. тв„ I, 187). Шынок м. Невялікі пітны дом, дзе прадаваліся і распіваліся спіртныя напіткі. [Шынкар]: Бывала, гэткаю парою Шынок увесь бітком набіты (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 121). Было калісь на Ўкраіне — Гора танцавала, Журба ў шынку мёд-гарэлку, як ваду смактала (Я. Купала. Іван Падкова - 36. тв., IV, 476). Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі бочкамі з недалёкага панскага бровара (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 240). У нямецкай палавіне Вільні, якую вялікая княгіня яшчэ не агледзела, яўрэі, што ехалі з Нямеччыны, паадчынялі шынкоў (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 58). Сам.. [Клопікаў] зрабіўся ўласнікам невялікага шынка, потым першакласнага вакзальнага буфета (М. Лынькоў - ТСБМ, V, 429). Вакол базара шмат было заезных дамоў і шынкоў (М. Хведаровіч ТСБМ, V, 429). [Пісар:] - Чакай, Панас, не йдзі ў шынок, лепш выпі тут (У. Галубок - ТСБМ, V, 429). - / вось сярод такіх знаходзяць чалавека здольнага дый кажуць яму: «Ты, Яшка, скажам, патаемны шынок трымаеш або крадзеным польскім бабром часам гандлюеш. To будзем на гэта праз пальцы глядзець.., а ты нам за гэта часам паслужы» (У. Караткевіч. Зброя - 43, 322). Шыночак м. Памянш.-ласк. да шынок. Яўчорай чуў у шыночку: «Трэба травіць млоды лята На коханю пры дзяўчыне» (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага - Зан., 26). Шырака, прысл. Шырока. Слаеік стаяў на бальконе й глядзеў на маляўнічы вобраз места, што шырака раскінулася па ўзвышшах і нізінах абапал досыць ладнай і прыгожай рэчкі (М. Цэлеш. Галчыны дзеці - ХБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дяблы
2 👁
 ◀  / 658  ▶