Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
UIыварат [ад шивь - шыя і вороть - каўнер] м. Каўнер, вышыты золатам, серабром і жэмчугам, які насілі знатныя, паважныя асобы пры Іване Грозным. 0 Шыварат-навыварат [выраз пайшоў ад існаваўшага раней пакарання баяр: на іх надзявалі верхняе ўоранне з прыгожым шываратам, г. зн. каўняром, навыварат] - не так, як трэба, як павінна быць (ісці, пайсці, выходзіць і пад.). Рыгор быў уладзіў у атрад і, здавалася, больш нічога не патрэбна... Але вазьмі ды змяніся начальнік, і ўсё шыварат-навыварат... Перагляд рабочых, і я са старшагарабочага зноў на дарозе, але ўжо без каня (Ц. Гартны. Сокі цаліны - ЭСФ, 418). Шыкаваць [польск.] незак. Рыхтаваць. Трывожным выцьцём глушылі ўсё наўкола сірэны... — Практыкаваньні!.. На ворагаў усё шыкуюцца!..(М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 135). Шынгэльсы [анг.] мн. Тонкія дошчачкі для абівання сцен пад тынкоўку або для крыцця даху: дранка, драніца, гонта. Бывала, кладу шынгэльсы і прыбіваю іх цьвікамі; раптам зьяўляецца цікавая думка, вобраз, пассаж... (М. Цэлеш. Да чытача - ХБ, 2). Шынк [польск.] м. Тое, што шынок. За шынк трэба ж, вашэці, Плату выбраць такую: Рублёў дзвесце гатоўкі (Я. Купала. Нядзеля 36. тв., V, 226). Шынкаваць [укр.] незак. Шынкарыць. Наварылі ляхі піва, А мы будзем шынкаваць, Паноў-ляшкаў частаваць (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 440). [Кабзар:] - Я куплю, я зраблю Крамачку пад тынам; Таргаваць, шынкаваць чарачкамі буду (там жа, 461). Шынкар м. 1. Уладальнік шынка або прадавец спіртных напіткаў у ім. He было патрэбы адбудоўваць карчму і не было каму заступіць месца старога шынкара: сыноў Абрам не меў, а дочкі павыходзілі замуж (Я. Колас — ТСБМ, V, 429). А гарэлка рэчкай льецца, Бегае шынкар, Песня ўдалая нясецца, 3 твару сыпле жар (Я. Купала. Забытая карчма - 36. тв., I, 186). Шынок быў пад Гайнай, шынкар зваўся Гдаляй (Я. Купала. Сват - 36. тв., II, 21). 2. Асоба, якая займаецца шынкарствам: патаемна вырабляе або гандлюе спіртнымі напіткамі. А Шынкар-Шлёма: Хітры ты, шынкару-Шлёма: Скрыпку ўзяў маю ў палон, Каб ня кінуў твайго дому, Каб быў зьвязаны Сымон (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 101). Шынкарачка ж. Ласк. да шынкарка. Шынкарачка малада, Дай мне віна гарцы два! (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 345). Шынкарка, ж. да шынкар. Брудны выгляду шынкаркі; На стале бутэлькі, чаркі (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 33). Душачка, шын20а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шйвь, ўбранне
3 👁
 ◀  / 658  ▶