з'явіўся на Краснай плошчы Міхаіл архангел. Сам у чырвоным, у левай руцэ піка са сцягам, доўгая, у правай - драўляная шабля, бо ляўшун, шуйцай дзейнічае, а дзясніца — так сабе (У. Караткевіч. Зброя - 43, 307). Шурка ж. Мера дроў, роўная 2 м3. [Зіма]: Каму ж тут хвойкі валяцца Рукою мазалістаю? I шуркі каму ставяцца На пасеку на чыстую? (Я. Купала. Адвечная песня - 36. тв., VI, 34). 3 тапаром і пілой Маразянай зімой 3 дня на дзень, з годуў год Шуркі ставіць народ (Я. Купала. Аб мужыцкай долі - 36. тв., III, 99). Я ўпаў за шурку дроў, якая была складзена каля самых дзвярэй (I. Шамякін — ТСБМ, V, 412). Пры самай дарозе стаяла некалькі шурак дроў (С. Грахоўскі - ТСБМ, V, 412). Шчотачнік м. Рабочы, які займаўся вырабам шчотак. tie, Аляксандр Іванавіч прсгцаваў — займаў пасаду старшыні арцелі шчотачнікаў (П. Пестрак - ТСБМ, V, 419). Шчур, выкл. 0 Шчур на яго - вокліч закляцця ў даўніну ад «нячыстага». «Так, я памятаю гэтага пруса, — ажывіўся той [ваявода]. - Ен біўся як шалёны, нібыта сам Пярун... о, шчур на яго!» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 262). Шчурачка [ад назвы бога Чура\ ж. (ласк.). Нашчадак. [Жрэц:] У свеце няма нічога мёртвага. Што ж... Ты пагавары з імі. А я адпачну, шчурачка ты мая... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 30). [Агапій:] - За цябе [Жывену] толькі і баюся, дзеля цябе хацеў бы пражыць троху, кабуладкаваць цябе, мая шчурачка» (там жа, 78). Шчыры, прым. 1. Добры (пра грыб баравік). [Жыцень] напускаў на грады плойму хрушчоў, і яны прагрызалі дзіркі ў сакавітых залацістых пладах, альбо пырскаў дажджом на высушаныя вязынкі шчырых грыбоў, што віселі над стрэхамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 335). 2. Без дамешак, прымесяў. У зоройніцкай сьвятліцы няміраўскіх тутэйшых харомаў, на пачэсным месцы, вісеў каваны, чарлёны шчырым золатам шчыт (В. Ластоўскі — Тв., 21). 3. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес). Ой, не быць мне перапёлкай, Крылеўкаў не меці, Hi ў бор шчыры, ні ў лес цёмны Мне не даляцеці! (Я. Купала. Песня - 36. тв. III, 223). Шчыт [ст.-руск. йрлть\ м. Ручная ахоўная зороя старажытнага воіна для засцярогі ад удараў халоднай зорояй. / у параўн. Яна [вежа] і сапраўды выглядала на шчыт, які захіляў грудзі Новагародка — звужаная зверху, нібыта сягала ў вышыню, лунала над наваколлем (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 283). А Шчыты-тарчы: А шчыты-тарчы, у якіх ад гарачыні трэскаецца лаза, з якой яны сплеценыя, і дубее скура? (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД
Дадатковыя словы
збройніцкай, зброяй, зявіўся
2 👁