Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Вайсковая часць, полк. [Княжэвіч] Кінуў пранцузуў вочы сто слаўных штандараў (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 449). Ноччу адзін штандар абышоў горад лесам. каб адначасна ўдарыць з усіх бакоў, закрыць усе дарогі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 320). Штоф [ст.-бел. штофь', ням. Stof] м. Старая руская мера аб'ёму вадкасці, роўная 1,23 л Н Шкляная бутэлька такой вадкасці. Пан Даніла сустрэў яго, седзячы за сталом, наякім стаяў дзьмуты зялёны штоф (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, 1, 172). Вітаўтузяў штоф, сам напоўніў чарку для дзядоў паклаў ім кашы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 199). Штукавацца незак. Быць майстрам, умельцам. Але галоўным чынам ён [Сымонка] штукаваўся ў мастацтве такога роду: кракаў, як варона, кукаваў зязюляй, спяваў жаўранкам і заліваўся салаўём на розныя лады, на ўсялякія манеры (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 29). Штукар м. Скамарох, акрабат ці фокуснік (зараз слова штукар выкарыстоўваецца толькі са значэннем фокуснік')- To нехта з замежных паслоў прыводзіў у замак музыканта альбо штукара, альбо лекара, альбо гусляра (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 368). Штукарства н. Тое, што паказваў, рабіў штукар. Тады нашыя пані і паны кругам садзіліся вакол і слухалі альбо глядзелі штукарствы, а рыцары ахіналі іх ад дыму печак альбо стараліся накінуць на плечы цёплае карзно (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 368). Штурмавік м. Член нацысцкай ваенізаванай арганізацыі ў фашысцкай Германіі. Пад грушай маладой Рыдлёўкамі капалі немцы дол. Збіраліся хаваць штурмавіка Вільгельма Фішара (М. Танк - ТСБМ, V, 404). Штуцэр і штуцар [ням. Stutzen] м. Даўняя ваенная стрэльба з вінтавымі нарэзамі ў ствале. Упоперак сядла ляжаў доўгі англійскі штуцэр; деа пісталеты былі слаба засунутыяў сядзельныя сумы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 41). I раптам стары Сураў узняў нялітасцівыя вочы: - Штуцарамі цікавішся, барын? (У. Караткевіч. Зброя - 43, 311). Штылет м. Кінжал (з XVII ст. на Беларусі кінжал страціў баявое значэнне і выкарыстоўваецца ў асноўным як парадная і дэкаратыўная зороя). / у параўн. Засуліч падабалася ёй [Марыне Паўлаўне], як можа падабацца.. мастацкай работы штылет (М. Зарэцкі — ТСБМ, V, 407). Шугалея [ст.-бел. шугалей — вялікая лодка] ж. Вялікая лодка з аднаго выдзеўбанага кавалка дрэва (звычайна дубу). Дзяўбаў паляшук Шугалеі, як гора, — Распарваў ён дуб, Дзеўбучы дзень да ночы Чаўны, як вялізныя Ноевы ночвы (А. Лойка — ТСБМ, V, 408). Шуйца ж. Левая рука. Нагу ж і шуйцу нямчыны мне адцялі, — хуценька адказаў калека (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму
3 👁
 ◀  / 658  ▶