дараў палкоўнік Багданаў час ад часу даносіўу III аддзяленне пра паднагляднага (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 93-94). Штабс-капітан [ням. Stabskapitän] м. У арміях царскай Расіі - афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэй паручніка і ніжэй капітана. // Асоба, якая мела такі чын. Кожнага, хто гаварыў з ім [Ісленьевым], помніў усё жыццё: імя, імя па бацьку, дзе служыў, калі перайшоў з палка ў полк, як завуць жонку і дзяцей, калі гаварылі пра гэта. Здзіўляўгэтым апошняга адстаўнога штабс-капітана, пасяляючы ў ім пачуццё, падобнае на прымхлівы жах: «Праз дваццаць пяць год успомніўі» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 327). Штабс-капітана князя Сяргея Трубяцкога пасадзілі ў Аляксееўскі равелін Петрапаўлаўскай крэпасці, у камеру № 9 (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 91). [Палкоўнік:] Пастроіцца ў шарэнгу! Жыва! Штабс-капітан! лупіць усіх! Завесці ў двор і - ніякіх! (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 426). Шталмайстар і шталмейстр [ням. Stallmeister] м. 1. Адзін з прыдворных чыноў у царскай Расіі. // Асоба, якая мела такі чын. [Віктар:] — Ён [Эверс] іяшчэунь той, Чарткоў, шталмайстар, дыяшчэ тая порхаўка, сенатар Княжэвіч, міністр фінансаў — шырма. Каб не было блакітных «сяброў» з адпаведнага дома (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом - КС, II, 175). Яго [пана Вашамірскага] шталмейстрам быў нейкі захудалы шляхціц, пан Анановіч (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 125). 2. Устарэлая назва рэжысёра манежа, які вядзе цыркавую праграму. Штандар [ст.-бел. штандарь, штандерь, шпендерь - драўляны слуп, апора; ням. Ständer] м. 1. Сцяг адпаведнага колеру, часта з вышываным або намаляваным гербам, як знак дзяржавы, вайсковай часці або якой-н. грамадзянскай арганізацыі. А юнак хай за мужнасць сваю і трывогі 3 тваіх рук атрымае штандар перамогі (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 315). Had шчыльнымі радамі крыжаносцаў лунаюць шматлікія сцягі і штандары з малюнкамі злавесна чорных арлоў, ваўкоў, мядзведзяў, з крыжамі, мячамі і рознымі рыцарскімі эмолемамі (В. Вольскі - ТСБМ, V, 395). Узбуджаны павольна прайду я [Купала] сярод сцягаў і штандараў уздоўж Савецкай праз пляц Волі да сябе ў дом (Я. Купала. Успаміны - 36. тв., VII, 279). У часе перавароту, калі беларусы у Менску пачалі выступаць пад сваім уласным штандарам, то гарачэй усіх віталі іх жыды нацыяналісты (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 28). Сцяг кавалерыйскіх часцей у рускай (з 1731 па 1971 г.) і некаторых іншых арміях. // Сцяг кіраўніка дзяржавы (цара, імператара і пад.), які паднімаўся на ваенным караблі, у палацы і пад. у час знаходжання там гэтай асобы
Дадатковыя словы
эмблемамі
3 👁