Шпіц [ням. Spitze] м. Высокая вузкая надбудова ў выглядзе піраміды або конуса, якая завяршае ўвесь комплекс збудавання; шпіль. Змільённага людскога мурашніку, што трапятаў перад Ганнінымі вачыма, рэльефна выступала фігура Рыгора. Гэта фігура засланяла сабою і гмах Ісакіеўскага сабора, і шпіц Петрапаўласкі (Ц. Гартны - ТСБМ, V, 390). Гляджу на сонныя грамады Пустынных вуліц, як блішчыць Адміралцейскіў высях шпіц (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 354). Шпіцаль [польск.] м. Шпік, даносчык. Сярод іх [вераб'ёў] няма «ворагаў народу» і шпіцаляў (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» ХБ, 134). Шпіцрутэны [ням. Spitzrute] мн., адз. шпіцрутэн, м. Доўгія гнуткія дубцы або палкі, якімі білі салдат, злачынцаў у дарэвалюцыйнай Расіі, праганяючы іх праз строй. А гэта была сама тая пара, калі свіст шпіцрутэна зліваўся са звонам кайданаў (М. Лужанін - ТСБМ, V, 390). - Набілі морду, - бурчаў цельпукаваты Грыма. - Вось вам. На вазаххарч вязуць, гарматы разрываюцца. Ваяваць развучыліся. Шпіцрутэны — гэта мы ўмеем (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 317). — Народ не з вамі. Ен ненаеідзіць Кур'яна, шпіцрутэны, наборы (там жа, 175). Кайданнік мог ударыць канвойнага — і тады яго ставілі пад першы лепшы мур або ў першым гарадку вадзілі праз тысячу шпіцрутэнаў (У. Караткевіч. Зброя - 43,349). Прайшлі праз шпіцрутэны амальусе мужыкі і падлеткі Крошына (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 195). А ён [пані Антоні], нібы трапляючы ў кальчугі вушка, павесіў урачыста на далоні правай Шпіцрутэн, быццам піку для вайны крывавай (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 395-396). Шпрэвяне мн. Славянскія плямёны...цяпер дзяўчыне мроіліся балады, якія спявалі галіцкія спевакі аб падзеях гэтага стагоддзя, калі да маркграфства Брандэнбургскага, дзе раней жылі люцічы, далучыліся і землі шпрэвян (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 123)... кожны тут ведаў, чым скончылася вялікая бітва апошняга браніборгскага князя Прыбіслава з Альорэхтам Мядзведзем: славяне — люцічы і шпрэвяне — былі анямечаныя, і сённяшняе графства Брандэнбургскае ўжо стала цалкам нямецкім (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 452). Штаб-афіцэр м. У рускай арміі ў пачатку XVIII ст. - старшы афіцэр ад маёра да палкоўніка (на флоце - ад капітана-лейтэнанта да капітана 1-га рангу). Дарма, відаць, я дазволіў сабе зняважліва падумаць пра майго губеранскага штаб-афіцэра корпуса жандараў (М. Віж. Лабірынт — Л, 237). — Наколькі я ведаю, падпалкоўнік, вы - жандарскі штаб-афіцэр у маёй губерні, а не аглядчык славеснасці! — рэзка абарваў губернатар (там жа, 251)...штаб-афіцэр мясцовага корпуса жан
Дадатковыя словы
альбрэхтам, верабёў, куряна
3 👁