Шпанцэрка ж. Куртка. [Пятрук]: Праўда яны [маскалі] паўбіраўшыся, як дзедавы казакі, у шпанцэрках, але нашто ім папрышывалі хвосцікі з чырвонымі беражкамі! - мэрам у шчыглікаў? Чэраз плечы перавешаны ў іх белы стрычкі, а на галавах такія шапкі, як макатры (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 141). Насіў Гарэшкаўроду любрэю заўсёды, Кароткую шпанцэрку, жоўту, дзеля моды (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 455). Шпарак м. Невялікая кавадла для кавання дробных вырабаў. Крычнае жалеза рыхтую ў дымарцы, па каменных формачках яго разліваю, а потым даводжу на шпараку і тачыле (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 272). Шпег [ст.-бел. шпегь, шпекь і інш.; польск. szpieg с.-в.-н. spehaer] м. 1. У Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XVIII стст. - асоба, якая вяла судовае следства, расшуквала злачынцаў, падазроных асоб, збірала інфармацыю пра іх. Мніх усміхнуўся: - 1 вось таму я люблю абедзве інструкцыі і люблю шпегаў і займаюся з імі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 281). Шпегі і віжы збіваліся з ног і нічога немаглі зрабіць (там жа, 288). // У Вялікім княстве Літоўскім - разведчык, шпіён, член вайсковых падраздзяленняў для захопу «языка». 2. Тайны агент вышукной паліцыі ў XIX - пачатку XX ст.; шпік. Жандары - тоўстыя, адкормленыя, з быдлячымі вачыма; шпегі - хітрыя, спрытныя: часам яны нават з'яўляюцца кіраўнікамі рэволюцыйных гурткоў, правакуюць на замах, на тэрор, сядзяць у турмах, як рэволюцыянеры, каб і там шпегаваць (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 165). Бродзяць зладзюгі сукрыта, Шпегі і зграі начніц (Я. Колас. Вораг не дрэмле - 36. тв. у 12 т., II, 116). Жачак Высоцкі якісь той жа час аб'явіў, што я «маскоўскі шпег» і здрадца (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 549). UIпітальнічы (іаніт) [назва ад іерусалімскага шпіталя св. Іаанна (дома для паломнікаў), у якім пасля першага крыжовага паходу знаходзілася першапачатковая рэзідэнцыя рыцараў] м. Член духоўна-рыцарскага ордэна, заснаванага ў Палесціне крыжаносцамі ў пачатку XII ст.; актыўны ўдзельнік крыжовых паходаў супраць мусульманскіх дзяржаў...але карольуразіўусіх — і польскіх паслоў, I Бутрыма з Цыбулькай, і крыжакоў, якіх ачольваў вялікі шпітальнічы Вернер фон Гэтынген (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 285). Шпітальны м. Тое, што шпітальнічы...вялікі шпітальны Вернер фон Гэтынген уцёку Эльоланг, але эльолангскія гараджане асадзілі замак, выбілі аддзел крыжакоў, і куды падзеўся Гэтынген, ніхто не ведаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ
Дадатковыя словы
абявіў, зяўляюцца, тэтынген, эльбланг, эльблангскія
3 👁