ночку без сведак адны караталі, Аб шчасці кахання салодка шапталі (Я. Купала. Адплата кахання - 36. тв., V, 43). [Лаўчынскі:] — Якможна? Шляхцянка - род панскі, косць з косці - 3 мужыцкай крывёю змяшаціся хоча!.. (там жа, 45). Прыязджае жанчына, шляхцянка (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 134). [Жрэц:] -У Рацібора - каханка з прускіх шляхцянак (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 441). Сказаць, каб пані ці шляхцянка, A то мужычка, хлопка, тля, I даць такога штурхаля, I так зняважыць! О, паганка! (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 173). Марыне трэба спрасці воўну, Заказ прынесены даўно, I смыча нітку яна роўна Шляхцянцы нейкай на сукно (там жа, 18). Шнека ж. Рыбалоўная лодка, род карбаса. Славянскія стругі, шнекі, бусы іўчаны трымаюцца на вадзе лепей, але на Дняпры ёсць страшныя камяні, дзе лодкі выцягваюць і валакуць па зямлі, і каля такіх валокаў падсцерагаюць рабаўнікі (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 189). Шнур м. Паласа зямлі, выдзеленая селяніну, якую ён засяваў збожжам.Другі [селянін] шоўу поле агледзець шчасліву Зборшчыну на шнуры, што ужо даспела. Ў чэсць святога Івана песня загудзела! (В. ДунінМарцінкевіч. Купала - Тв., 233). Шнуровачка ж. Ласк. да шнуроўка. [Паўлінка]: Шнуровачку так жа вазьму, бо хто ж яе тут будзе насіць?.. (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 233). Шнуроўка ж. Частка жаночай сукенкі, якая сцягвалася шнурком; гарсэт. Купіў ёй хустачку і жычку, Шнуроўку ў талю падабраў, А раз паркалю на спаднічку Ў каапарацыі набраў (Я. Купала. I што я ёй зрабіў такое? - 36. тв., IV, 132). Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Бо занадта зацягнуласяў шнуроўку (М. Багдановіч - ТСБМ, V, 383). Шолам м. Тое, што шалом. Ад вечара да раніцы Лятуць стрэлы гартоўныя, Грымяць мячы аб шоламы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 259). Шорнік [ад шоры - конская вупраж без хамута або нямецкая вупраж з лямкай] м. Той, хто робіць раменную вупраж, конскую вупражную зорую. I яны ехалі - гарбары і залаташвеі, шорнікі і ювеліры, карэтных спраў майстры і куафюршчыкі, якія рыхтаваліся выкладаць на галовах віленскіх модніц самыя адмысловыя прычоскі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 412). Шпала [ад гал. spalk — падпорка] ж. Знак адрознення старшага каманднага саставу ў Савецкай Арміі (да 1943 г.), які меў форму прамавугольніка. Наперадзеўсіх ішоў высокі чалавек, на пятліцах камандзірскай гімнасцёркі ў яго было па чатыры «шпалы», а на рукаве гарэла пяціканцовая зорка палітработніка (М. Лупсякоў - ТСБМ, V
Дадатковыя словы
збрую, шоўў
3 👁