Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
княжацкі маёнтак (М. Чарот - ТСБМ, V, 376). Вось шляхціц, марны шэршань, Той выскачак адзін, Душу заціркай муча, - Ужо ён гаспадзін! (Я. Купала. I як тут не смяяцца... - 36. тв., I, 29). На свеце белым пад Гайнай убогай, Жыў шляхціц багаты; меў поле ён многа (Я. Купала. Адплата кахання - 36. тв., V, 41). Галоўным чынам чырванеў ад злосці адзін шляхціц, чарнявы, з доўгім носам, падобным да яўрэйскага (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 91)...панна Антаніна Радзівіл.. выходзіць замуж за шляхціца Станіслава Юрагу (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 194). Сцяпан Крыніцкі, засцянковы шляхціч, 45 г. (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 179). Але калі б ён [бацька] не здаў паложанае дзякло і гроійы за арэнду, то быць яму бітым - няхай як шляхцічу, і на дыванку (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 233). А Шляхціц-магнат: Кожны шляхціц-магнат зневажае законы, Бо сябе лічыць вартым жазла і кароны (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 318). о Шляхціц на загродзе - дробны шляхціц, які меў невялікі маёнтак з абгароджанай сядзібай. Дзядзька мой пан Завальня, досыць заможны шляхціц на загродзе, жыў у паўночным і дзікім баку Беларусі (Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня - Выбр. тв., 89). 0 Як без хваста сабака, так шляхціц без чына (фалькл.). - Вучыць нас стара прыгаворка: Як без хваста сабака, так шляхціц без чына; Хвост сабацэ да бегу нямала прычына (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 445). Шляхцюк м. (разм., пагардл.). Звычайна пра маладога шляхціца. Абодва ў дыхтоўных, на сто год, сурдутах шэрага колеру, абодва трошкі занураныя, абодва пышнавусыя, яны чымсьці нагадвалі камічных шляхцюкоў з карціны «Бітва пад Оршай» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 81). Гэтыя старасветчыкі, гэтыя святыя ды божыя старазаветныя шляхцюкі — яны горла за свае грошы перарваць гатовы (там жа, II, 39). Стагі спалілі за апошнія дніў шляхцюка Маркі Стахевіча (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 335). Зіна рапта.м адчула, што вось зараз яна яшчэ больш нагаворыць гэтаму шляхцюку, калі толькі ён пачне даказваць сваё (А. Кулакоўскі — ТСБМ, V, 377). — Цікавы гэты чалавек, Асмалоўскі, — гаварыў тым часам Ярмоленка. Гэта, браце, Сяргей, з былых шляхцюкоў (I. Сіўцоў - ТСБМ, V, 377). Шляхцяначка ж. Памянш.-ласк. да шляхцянка. [Аксана]: А можа й так стацца: Разбагацееш [Ярэма], у Кіеў Паедзеш з панамі, Шляхцяначку сабе знойдзеш, Забудзеш Аксану! (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 427). Шляхцянка, ж. да шляхціц; жонка ці дачка шляхціца. А шчыра ж, аміла і Зося, і Янка, —Янук, сын мужыцкі, а Зоф'я, шляхцянка, - Што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зофя
3 👁
 ◀  / 658  ▶