ўзвесяліўся; Сабраў шляхтуўсю да гурту, Дый ну частаваці (Я. Купала. Тарасова ноч - 36. тв., V, 402). Там радзілася, гуляла Казацкая воля; Там татарамі ды шляхтай Засявала поле (Я. Купала. ***Ой вы, думы, мае думы... - 36. тв., IV, 464-465)...з'ехалася шляхта адсвяткаваць банкет з поваду адбудовы польскай дзяржавы і ў гонар польскай арміі (Я. Колас. Дрыгва - Др., 61). о Аднадворчая шляхта — пра сялян, якія атрымалі вольную за службу на вайне...служба ў войску непасрэдна закранала толькі дваран, а мужык, які па сваёй ахвоце браў зорою і ішоў на вайну, тым самым разам з сям'ёю, аўтаматычна пераходзіў у шляхту, тую аднадворчую шляхту, якая засяляла бедныя засценкі і пра якую з'едліва казалі: «Два паны — адны штаны, хто раней устаў, той і надзеў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 109). Загонавая шляхта - падняволеная дробная сельская шляхта, пераведзеная ў заходнія губерні; аднадворцы. — Яно, пане... з сагнаных я. Перавялі з зямлі нашы магнаты ўсіх нас, бедалагаў у загонавую шляхту (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 210). «Лапцявая шляхта» - тое, што аднадворчая шляхта. - Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць. Iяшчэ рэкрутчына. 25 годусалдатах (да раздзелу Рэчы Паспалітай селянін у войску не служыў, а KaAi ішоў на вайну сваёй ахвотай — аўтаматычна, пасля зацвярджэння на сейме, пераводзіўсяў вольныя, у «лапцявую шляхту») (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 131-132). Чыншавая шляхта - група дробнамаянтковай шляхты Беларусі, Украіны і Літвы ў XVI-XIX стст., якая не мела спадчыннай зямлі і арандавала яе за грашовы чынш у дзяржавы ці буйных землеўласнікаў (арэнда ад 1 да 15 гадоў). Пан Адам Выбіцкі яшчэ шэсць год назад ледзь не паміраў з голаду разам з бацькамі. Быў ён з чыншавай шляхты, жыў, як большасць такіх, земляробствам. Але стаў на гаспадарку ў няшчасны час (У Караткевіч ТСБМ, V, 328). Шляхтун м. (разм., пагардл.). Шляхціц. He паспеў Абрам распачаць гутарку з Сцяпанам, як у майстэрню зразбегу ўляцеў нейкі шляхтун, год за трыццаць (П. Пестрак - ТСБМ, V, 376). Шляхціц і шляхціч [польск. szlachcic} м. Польскі дробнапамесны дваранін. [Кручкоў]: Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч? [Альпенскі]: А што? [Кручкоў]: Ён казаў, што ты не шляхціц (В. ДунінМарцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 133). Глынскі быў шляхціц і хоць чым-небудзь імкнуўся адрознівацца ад простага мужыка (Я. Колас — ТСБМ, V, 376). Я, пан, - шляхціц, не мужык, - Сказаў пан Богут ганарыста (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 143). Зямля на Пасеках была прададзена багатаму шляхціцу, які шмат гадоў арандаваў 20 Зак
Дадатковыя словы
зброю, зедліва, зехалася, сямёю
3 👁