ны - ТСБМ, V, 376). [Чалавек:] - Няхлюда, табе толькі анучы на шляхечых засценках збіраць! - і вырваў з рук у Цітка лейцы (М. Лобан ТСБМ, V, 376). Шляхотны, прым. (разм.). Шляхетны, дваранскі. [Адзін з гасцей]: (выпіўшы келіх, аддае яго Дзембе) За гаспадара здароўе!.. [Другі з гасцей]: (да якога піў папярэдш) Iрадні яго шляхотнай... (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 17-18)...гонар «знатных продкаў» бурліць хмельным віном у яго [пана] шляхотнай крыві (3. Бядуля. Тры пальцы - 36. тв. у 5 т., III, 163). Шляхоцкі, прым. Шляхецкі, уласцівы шляхце. [Паўлінка]: Памагаў [бацька] пакуль не ўбачыў, што трэба і дачкою памагчы, а як да гэтага стала даходзіць, вось у ім і адазвалася шляхоцкая фанабэрыя (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 185/ Н Які паходзіць са шляхты. Праз дзяўчыну-красу я [агароднік] свой век загубіў, Згінуў з ласкі паненкі, шляхоцкаіі дачкі (Я. Купала. Агароднік - 36. тв., I, 408). А кампаньонка паддаець: «Ніхай бы праваслаўны, ну што ужо там, а хоць бы ж роду шляхоцкого, а то...» (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 19). Шляхочы, прым. (разм). Тое, што шляхецкі, шляхоцкі. Да ўсяго Сцяпан ахвочы, Як то ёсць прыпеў шляхочы: I да танцу, і ружанцу, Да выпіткі і выбіткі (Я. Купала. Сцёпка Жук - 36. тв., I, 369). Аж карчма трасецца — кракавяка адбіваюць [канфедэраты], Вальца ды мазура. А жыд гляне ды ціхенька: «Шляхоча натура!» (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., 420-421). Шляхта [ст.-бел. шляхта; польск. szlachta с.-в.-н. slahta - род, парода] ж., зб. Прывілеяванае саслоўе, дробнапамеснае дваранства ў Польшчы, Літве, Беларусі ў XIII - пачатку XX ст. Распешчаная вольнасцямі шляхта бачыць ва ўказе абразу годнасці (У. Арлоў. Сны імператара — МКГ, 114). Чэшская і польская шляхта ўладкавалася добра, дамаглася свабодаў, зайздросціць застаецца (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 289). У Польшчы шляхта мела больш правоў над сялянствам, і прыгоннае права ў ёй адчувалася мацней і праводзілася ў больш жорсткіх формах, чымся ў Вялікім Княстве Літоўскім («Беларусь»— ТСБМ, V, 376). Паходзілі.. чыноўнікі з асяроддзя заняпалай шляхты (М. Машара - ТСБМ, V, 376). II Шляхціцы. Хадзіў.. [Лапінка да баптыстаў] часта, бо непрыхільна было сярод ганарыстай балоцкай шляхты (Я. Брыль - ТСБМ, V, 376). Успомнілася і тое, як заляцаўся я да Стэфэ, Лідзінай маткі, як прагнала мяне, мужыка, ганарлівая шляхта (М. Ваданосаў - ТСБМ, V, 376). Сябры баявыя разгрукалі шляхту пад Аўгустовам і Гроднам (П. Панчанка - ТСБМ, V, 376). Па канцах стала сядзела шляхта з багацейшай, якая была таксама запрошана (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 87). А паганы Канецпольскі Дужа
3 👁